29 красавiка 2024, панядзелак, 14:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галасаванне па мандаце спецдакладчыка ААН па Беларусі перанеслі

1
Галасаванне па мандаце спецдакладчыка ААН па Беларусі перанеслі

Ці падоўжаць мандат спецдакладчыка ААН па Беларусі Міклаша Харашці, стане вядома 13 чэрвеня.

Сёння ў Жэневе павінна было адбыцца галасаванне краін, якія ўваходзяць у Раду ААН па правах чалавека, па пытанні падаўжэння або спынення мандата спецдакладчыка Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па Беларусі Міклаша Харашці. Аднак учора ўвечары было вырашана перанесці галасаванне на тыдзень - на 13 чэрвеня, перадае «Радыё Свабода».

Як растлумачылі ў Жэнеўскім офісе ААН, пасля выступлення спецдакладчыка звычайна праводзіцца дыскусія. У асобных выпадках гэтым усё і абмяжоўваецца. Але калі паўстае пытанне аб падаўжэнні мандата альбо яго спыненні, то праводзіцца галасаванне краін. Прычым пытанне вырашаецца простай большасцю галасоў. А права выказаць сваю пазіцыю маюць усе 47 краін, якія прадстаўленыя цяпер у Радзе.

Нагадаем, дакумент, падрыхтаваны спецдакладчыкам Рады ААН Міклашам Харашці, які апісвае сітуацыю ў Беларусі, быў прадстаўлены 4 чэрвеня на сесіі, якая праходзіла ў Жэневе. Прэзентацыя дакладу заняла каля 10 хвілін. Міклаш Харашці пералічыў яго асноўныя пункты. Таксама ён нагадаў, што не меў магчымасці патрапіць у Беларусь з-за таго, што ўлады нашай краіны адмовіліся выдаваць яму ўязную візу. У сваім дакладзе спецдакладчык Рады ААН адзначыў, што сітуацыя з палітвязнямі выклікае вялікую занепакоенасць.

«Умовы іх утрымання ў турмах разам з інфармацыяй аб псіхалагічным і фізічным ціску могуць быць расцэненыя як неналежнае ўтрыманне, а часам і катаванні», - заявіў ён.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках