3 траўня 2024, Пятніца, 7:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Афрыканская чума свіней дабралася да Магілёва?

28
Афрыканская чума свіней дабралася да Магілёва?

На свінакомплексе акцыянернага таварыства «Усход» каля Магілёва аб'яўлены каранцін.

Праезд па дарогах, якія вядуць праз комплекс, забаронены, перадае «Радыё Свабода».

Адзін з супрацоўнікаў гаспадаркі паведаміў, што дарогі перакрытыя, каб паменшыць рызыку заражэння жывёл афрыканскай чумой. Такіх выпадкаў на комплексе, паводле яго слоў, пакуль не выяўлена. Праводзяцца прафілактычныя размовы з персаналам комплексу.

Тым часам мясцовыя жыхары кажуць, што інфармацыі аб тым, што адбываецца на комплексе, няма. Вяскоўцы непакояцца за сваіх жывёл.

Афіцыйныя сродкі масавай інфармацыі пра каранцін на свінакомплексе «Усход» пакуль не паведамілі.

Нагадаем, у Беларусі ўчора быў выяўлены другі ачаг афрыканскай чумы свіней (АЧС). Захворванне пацверджана ў Віцебскай вобласці. Першы ачаг быў знойдзены ў Гродзенскай вобласці. Першыя вынікі расследавання па факце заносу віруса паказалі, па паведамленнях уладаў, што захворванне занесена з кармамі для жывёл, увезенымі з тэрыторыі Расеі.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках