3 траўня 2024, Пятніца, 9:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэа начной пагоні са стральбой ў Менску

18

У Інтэрнэце з'явілася відэа пераследу супрацоўнікамі ДАІ п'янага кіроўцы на «Пежо».

Нагадаем, 4 ліпеня ў 3 гадзіны ночы супрацоўнікі менскай ДАІ пачалі пагоню за «Пежо» 406, у кіроўцы якой былі відавочныя прыкметы алкагольнага ап'янення.

У пагоню за кіроўцам, які рухаўся з хуткасцю 140 км/гадзіну, кінуліся 5 экіпажаў ДАІ. І толькі пасля прымянення табельнай зброі, кіроўцу «Пежо» ўдалося спыніць.

На спушчаных колах кіроўца аўтамашыны працягваў рух па вуліцы Алібегава, дзе ў 4 гадзіны 10 хвілін на скрыжаванні вуліц Алібегава - Я.Брыля быў затрыманы.

Медыцынскі агляд паказаў у крыві кіроўцы «Пежо» 1,2 праміле алкаголю.

У дачыненні да кіроўцы складзена 15 адміністрацыйных пратаколаў: за ігнараванне патрабавання супрацоўніка ДАІ аб спыненні, выезды на сустрэчную паласу, праезды на чырвоны сігнал святлафора, парушэнне хуткаснага рэжыму, кіраванне аўтамабілем у стане алкагольнага ап'янення.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках