4 траўня 2024, Субота, 3:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ксяндза Лазара няма ў СІЗА КДБ?

15
Ксяндза Лазара няма ў СІЗА КДБ?

«Белпошта» вяртае лісты, адпраўленыя Уладзіславу Лазару ў СІЗА КДБ.

Гэта можа азначаць, што адрасата няма на месцы. Назад вярнулася паштоўка, якую святару 8 жніўня адправіў карэспандэнт сайта «Тэлеграф».

Якіх-небудзь адмысловых адзнак на паштоўцы за выключэннем штампа менскага філіяла «Белпошты» няма. Паштоўкі, якія дасылаліся арыштаванаму ксяндзу раней, пакуль назад не вярталіся.

Сястра святара Яніна Лазар заявіла, што не ведае нічога новага пра лёс брата. Датэлефанавацца да прэс-службы КДБ і аддзялення «Белпошты» ў журналіста не атрымалася.

Нагадаем, 26 ліпеня Лукашэнка распавёў пра затрыманне супрацоўніка спецслужбаў, «які быў праз прадстаўнікоў каталіцкай царквы звязаны з замежнымі дзяржавамі, і не толькі здаваў інфармацыю, але з-за яго дзейнасці пацярпелі людзі, якія працуюць за мяжой».

А на наступны дзень стала вядома, што каля месяца таму быў арыштаваны і сядзіць у турме КДБ ксёндз Уладзіслаў Лазар, настаяцель прыхода Сашэсця Святога Духа ў Барысаве.

Перамовамі з уладамі па гэтым пытанні займаецца апостальскі нунцый Ватыкана у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці.

1 жніўня Уладзіславу Лазару на тыдзень працягнулі тэрмін знаходжання ў СІЗА КДБ.

Петыцыю аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» за неадкладнае вызваленне ксяндза падпісалі больш тысячы чалавек - 1036 чалавек па стане на 18:45 10 жніўня.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках