4 траўня 2024, Субота, 6:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэбашыр забіў наведвальніка кафэ за заўвагу

53
Дэбашыр забіў наведвальніка кафэ за заўвагу

У Магілёве скандальны наведвальнік кафэ да смерці збіў мужчыну, які спрабаваў яго супакоіць.

За наўмыснае прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў, якія прывялі да смерці, супрацоўнікамі міліцыі затрыманы раней судзімы за разбой 34-гадовы магілёвец, паведамляе прэс-служба УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Увечары кампаніі маладых мужчын адпачывалі ў кафэ, размешчаным на вуліцы Маневіча абласнога цэнтра. Адзін з адпачывальнікаў, прыстойна выпіўшы, стаў паводзіць сябе задзірліва, скандаліў. Многія спрабавалі яго ўціхамірыць, у тым ліку і 35-гадовы наведвальнік кафэ. Мужчыны выйшлі пагаварыць. У выніку пачалася бойка, падчас якой дэбашыр так збіў свайго апанента, што той памёр на месцы.

Спалоханыя мінакі выклікалі «хуткую дапамогу» і міліцыю, аднак зламыснік, усвядоміўшы, што нарабіў, паспеў уцячы. Затрымалі яго пры правядзенні комплексу аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікі АМАП і крымінальнага вышуку ў лясным масіве каля вёскі Астравы Чавускага раёна.

Магілёўскім міжраённым аддзелам следчага камітэта ўзбуджаная крымінальная справа. Зламысніку пагражае да пятнаццаці гадоў пазбаўлення волі.

Напісаць каментар 53

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках