Кошт на нафту Brent апусціўся ніжэй за $110
28- 21.08.2013, 11:42
- 13,854
Кошт нафты маркі Brent апусціўся сёння ніжэй за $110 за барэль.
Гэта адбылося на фоне асцярожнасці інвестараў, якія чакаюць новай інфармацыі аб стратэгіі ФРС ЗША ў дачыненні да эканамічных стымулаў, піша АФН.
Brent дасягнула мінімуму тыдня ў аўторак з-за занепакоенасці рынку магчымым згортваннем ФРС ЗША ў верасні праграмы скупкі аблігацый на $85 мільярдаў у месяц, якая ў апошнія гады павялічвала ліквіднасць на рынку.
Аднак рызыка зрыву паставак сыравіны з-за хваляванняў у Егіпце і Лівіі падтрымлівае кошт на нафту.
Кастрычніцкія ф'ючэрсы на Brent знізіліся на 50 цэнтаў да $109,65 за барэль да 9.50 МСК, на нафту амерыканскай маркі - на 44 цэнта да $104,67.
Палітычны крызіс у Егіпце і хваляванні рабочых у Лівіі працягваюць выклікаць асцярогі з нагоды паставак сыравіны.
Егіпет не з'яўляецца буйным пастаўшчыком нафты, але інвестары непакояцца, што хаос у гэтай краіне можа распаўсюдзіцца па ўсім Блізкім Усходзе.
Экспарт Лівіі цяпер складае каля паловы звычайнага аб'ёму ў 1,2 мільёна барэляў у дзень з-за забастоўкі ахоўнікаў на тэрміналах.
Фота: Bloomberg