30 красавiка 2024, aўторак, 10:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прычынай выбуху ў Серабранцы стаў суіцыд

13
Прычынай выбуху ў Серабранцы стаў суіцыд

Следчы камітэт завяршыў расследаванне крымінальнай справы, узбуджанай па факце выбуху на вуліцы Пляханава ў Менску.

«Прааналізаваўшы атрыманыя доказы і экспертныя заключэнні, а таксама ўлічваючы тую акалічнасць, што асобаў, вінаватых у смерці загінулых не маецца, УСК па Менску прынятае рашэнне аб спыненні папярэдняга расследавання па гэтай крымінальнай справе ў сувязі з адсутнасцю складу дзеі, якая падпадае пад крымінальную адказнасць», - паведаміў агенцтву «Інтэрфакс- Захад» у чацвер афіцыйны прадстаўнік УСК па Менску Аляксандр Герасімаў.

Следствам былі адпрацаваны 4 версіі, у выніку якіх магло адбыцца надзвычайнае здарэнне, якое пацягнула гібель людзей, адзначыў ён удакладніўшы, што «гэта няшчасны выпадак у выніку неасцярожнага абыходжання загінулых з газавым абсталяваннем, няспраўнасць газавага абсталявання, супрацьпраўныя дзеянні трэціх асоб, а таксама суіцыд».

Пры гэтым ён падкрэсліў , што «ў ходзе расследавання тры першыя версіі не пацвердзіліся».

«Экспертным шляхам устаноўлена, што прычынай выбуху з'явілася ўзгаранне газа-паветранай сумесі вялікай канцэнтрацыі, якая ўтварылася ў выніку змешвання бытавога газу метану з паветрам у жылых памяшканнях», - сказаў Герасімаў.

«Адзінай крыніцай паступлення газу ў пацярпелую кватэру з'яўляецца газавая пліта. Для стварэння крытычнай канцэнтрацыі сумесі, здольнай выклікаць узгаранне ва ўсёй кватэры, патрабавалася не менш за дзве гадзіны бесперапыннага пуску газу шляхам адкрыцця некалькіх фаерак. Крыніцу ўспышкі ўстанавіць не прадставілася магчымым», - растлумачыў ён.

«Праведзеная пасмяротная комплексная псіхолага-псіхіятрычная экспертыза ў дачыненні да загінулага мужчыны ўстанавіла ў яго псіхічнае расстройства, з вялікай доляй верагоднасці здольнае выклікаць спробу суіцыду», - адзначыў Герасімаў.

23 лютага 2013 года ў кватэры па вуліцы Пляханава 85, якая стала эпіцэнтрам выбуху, былі выяўленыя загінулымі гаспадыня кватэры 1941 года нараджэння і яе сын 1966 года нараджэння. «Прычынай іх смерці, як устанавілі эксперты, з'явілася выбухная траўма - цяжкія цялесныя пашкоджанні, несумяшчальныя з жыццём, нанесеныя выбухной хваляй. Пацярпелай па справе прызнаная сястра загінулай, якая жыве ў Пухавіцкім раёне», - адзначыў прадстаўнік УСК .

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках