30 красавiка 2024, aўторак, 10:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Асад? Яго трэба было ліквідаваць яшчэ год таму»

30
«Асад? Яго трэба было ліквідаваць яшчэ год таму»

З дыктатарамі не трэба цырымоніцца.

На думку каталіцкага філосафа кансерватара Майкла Новака, трэба было падтрымліваць сірыйскую апазіцыю год таму, калі яна была чыстай і дэмакратычнай.

Пра гэта піша Эніа Карэта ў матэрыяле, апублікаваным у газеце Corriere della Sera.

Каталіцкі філосаф кансерватар Майкл Новак з універсітэта Ave Maria у Флорыдзе заяўляе, што прэзідэнт Абама выпусціў магчымасць, якая яму больш не прадставіцца. Былы прадстаўнік у Камісіі ААН па правах чалавека і Канферэнцыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе ненавідзіць войны, але не можа дараваць Асаду за ўжыванне таксічных газаў у сірыйскім грамадзянскім канфлікце. «Гэта злачынства супраць чалавечнасці, - кажа філосаф, - яно не павінна застацца беспакараным».

«Сірыйскія паўстанцы ўжо не тыя, што былі год таму. Год таму, я б сказаў, яны былі чыстымі, яны прадстаўлялі дэмакратычныя сілы. Сёння яны заражаныя, у іх шэрагах хаваюцца тэрарысты «Аль - Каіды» і ісламскія экстрэмісты рознага роду. Ім нельга ўручаць уладу», - упэўнены навуковец.

«Іншая амерыканская адміністрацыя адразу ж падтрымала б паўстанцаў і падрыхтавала іх да дэмакратыі. Зараз для звяржэння Асада бамбаванняў можа апынуцца недастаткова, быць можа, спатрэбяцца наземныя войскі. А амерыканскі народ не гатовы да яшчэ адной вайны ў той час, пакуль не скончаная вайна ў Афганістане», - кажа Новак.

«Праблема заключаецца ў тым, што ніхто не ведае, як адрэагуе Асад, які, напэўна, схаваецца ў надзейным месцы ў выпадку нашай мэтавай атакі. Ён скажа, што перажыў нашы бамбаванні і, такім чынам, нанёс нам паразу? Ці не распаўсюдзіць ён канфлікт за межы Сірыі, калі ўсё яшчэ будзе валодаць неабходнымі сродкамі?» - задаецца пытаннем філосаф.

Новак баіцца за лёс Ізраіля: «Ізраіль жыве ва ўмовах пастаяннай пагрозы не толькі з боку Сірыі, але і з боку «Хізбалы» ў Ліване, «Хамаса» ў Палестыне і, самае галоўнае, з боку Ірана. Ізраіль здолее абараніцца, але небяспека заключаецца ў тым, што эскалацыя канфлікту распаўсюдзіцца на ўвесь Блізкі Усход. Я спадзяюся, што Расея, якая валодае уплывам на Дамаск і Тэгеран, прадухіліць паварот да горшага. Стаўка ў гульні вялікая», - кажа філосаф.

Пераклад: Inopressa.ru

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках