5 траўня 2024, Нядзеля, 12:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Васіль Парфянкоў знайшоўся ў светлагорскім ЛПП

4
Васіль Парфянкоў знайшоўся ў светлагорскім ЛПП

Васіль Парфянкоў знаходзіцца ў лячэбна-працоўным прафілакторыі №1 Светлагорска, куды быў пераведзены з турмы на Акрэсціна 21 верасня.

Пра гэта ПЦ «Вясна» стала вядома з афіцыйнай інфармацыі сістэмы ЛПП.

Як высветлілі праваабаронцы, пастанова аб накіраванні Васіля Парфянкова ў ЛПП была прынятая судом Першамайскага раёна Менска яшчэ 4 верасня без яго прысутнасці. Тым самым суд парушыў частку 4 артыкула 393-9 ГПК РБ, дзе прапісана: «Заява аб накіраванні грамадзяніна ў лячэбна-працоўны прафілакторый разглядаецца на працягу дзесяці дзён з дня яго паступлення ў суд з абавязковым удзелам прадстаўніка органа ўнутраных спраў, пракурора, грамадзяніна, заява аб накіраванні якога ў лячэбна-працоўны прафілакторый разглядаецца судом». А частка 6 гэтага артыкула патрабуе: «У выпадку ўхілення грамадзяніна, заява аб накіраванні якога ў лячэбна-працоўны прафілакторый разглядаецца судом, ад яўкі ў суд ён можа быць падвергнуты прываду».

Праваабаронцам не вядома, ці выдадзенае на рукі Васілю Парфянкову рашэнне суда. Але тэрміны, у якія ён мог абскардзіць у касацыйным парадку гэта рашэнне, ужо прайшлі.

Варта нагадаць, што саму практыку прымусовай ізаляцыі грамадзян у ЛПП па-за крымінальнага пераследу праваабаронцы разглядаюць як парушэнне правоў чалавека.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках