4 траўня 2024, Субота, 17:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка пра падатак на шопінг: Не хачу, каб вывозілі валюту (Відэа)

299
Лукашэнка пра падатак на шопінг: Не хачу, каб вывозілі валюту (Відэа)

Правадыр растлумачыў прычыну ўвядзення пошліны на выезд з краіны.

Паводле яго слоў, яна прапануецца ў якасці магчымай меры для зніжэння адтоку валюты за мяжу. Пра гэта Лукашэнка заявіў сёння ў Жлобіне, адказваючы на пытанні журналістаў, перадае «Інтэрфакс».

«Я руплюся не за тое, каб забараніць выезд нашым грамадзянам, я перажываю, што блізу $3 млрд валюты вывозіцца штогод з краіны, - сказаў ён. - З гэтым трэба нешта рабіць, і ўрад па маім даручэнні над гэтым думае».

У вывазе валюты Лукашэнка абвінаваціў беларусаў, якія ездзяць за таварамі за мяжу.

«Вы ведаеце, колькі чалночнікі-мяшэчнікі вывозяць валюты за межы краіны? Памежнікі палічылі – больш за $2 млрд, - заявіў ён. - Калі б гэта ўсё заставалася ў краіне, мы б жылі зусім па-іншаму».

Будзе попыт на валюту - будзе дэвальвацыя

Кіраўнік таксама сказаў, што, калі дэвальвацыя і адбудзецца, то вінаватыя ў ёй будуць самі беларусы.

«Гэтая праблема (дэвальвацыі) у руках прадпрыемстваў і народа. Будзе вялікі попыт на валюту - будзе абясцэньвацца (беларускі рубель), не будзе попыту - спакойна выйдзем з гэтага становішча. Але штучна нічога не будзе», - заявіў ён.

Лукашэнка растлумачыў, што калі людзі будуць «з раніцы да вечара бегаць па абменных пунктах, скупляць валюту, калі суб'екты гаспадарання і банкі будуць спаць і бачыць, што дэвальвацыя пройдзе і нехта на гэтым выйграе, а нашы нягоднікі «свядомыя»народ будуць падаграваць і вы будзеце іх слухаць і бегчы ў абменнікі, вы самі прывядзе да таго, што паслабіце сваю нацвалюту».

«Нацбанк, вядома ж, ўмешваецца ў гэты працэс (курсаўтварэння), каб зняць вострыя пікі», - працягнуў Лукашэнка, заўважыўшы пры гэтым, што ў гэтым годзе «мы пакуль на $150-200 млн валюты купілі больш, чым прадалі». «Але ў апошнія месяцы, я гляджу, наш народ пабег у абменныя пункты», - сказаў ён. «Будзе попыт вялікі на валюту - будзе абясцэньвацца беларускі рубель з усімі вынікаючымі адсюль наступствамі. Не будзе попыту - будзе спакойная сітуацыя», - яшчэ раз папярэдзіў кіраўнік.

«Дзяржава будзе выкарыстоўваць усе інструменты, каб не дапусціць рэзкіх ваганняў», - дадаў ён. «Да сённяшняга сітуацыя ў эканоміцы была няпростай, бушуе сусветны крызіс, і нам было вельмі складана, асабліва з улікам таго, што калійны камбінат недапрацоўвае, стрымліваць працэсы на валютным рынку, курсаўтварэння», - заўважыў Лукашэнка. «Цяпер трошкі пайшло ажыўленне - і калій сталі прадаваць, і прадпрыемствы пачалі прадаваць больш прадукцыі. Пайшоў прыток валюты крыху больш, чым улетку. Гэта абнадзейвае», - падкрэсліў прэзідэнт Беларусі.

Баўмгертнэра перавялі пад хатні арышт на просьбу маці

Таксама Лукашэнка закрануў і тэму «калійнага скандалу». У прыватнасці, ён заявіў, што мера стрымання Уладзіславу Баўмгертнэру зменена пасля звароту яго маці, а не праз прыезд ў краіну прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна.

«Пад гарантыі яго маці яго выпусцілі, - заявіў ён. І маці з ім жыве, сочыць за сваім сынам. Маці вельмі добры і душэўны чалавек, напэўна».

«Хай дзякуе толькі сваёй маці, а не Лукашэнку, а не Пуціну і не Мядзведзеву», - сказаў ён, каментуючы згадкі ў СМІ, што гендырэктар "Уралкалія» быў пераведзены пад хатні арышт у сувязі з прыездам у Беларусь Пуціна.

Лукашэнка растлумачыў: маці Баўмгертнэра «звярнулася да мяне з лістом тры-чатыры дні таму, яна прыязджалі сюды, як мне дакладвалі, яна прасіла змякчыць яму меру стрымання». «Я пастанову не прымаў. Я выказаў сваё меркаванне: каб працэс не пацярпеў - хай следчыя разважваюць, я не супраць, калі яму будзе зменена мера пакарання», - прадоўжыў ён.

«Следчыя паглядзелі гэтую праблему абсалютна незалежна і палічылі на дадзеным этапе магчымым выпусціць яго з засценак на кватэру пад хатні арышт, - падкрэсліў Лукашэнка. - Ён аплачвае сам кватэру, усе паслугі. Ён нябедны чалавек. Такая была ўмова».

У Беларусі - дабрабыт

Правадыр заявіў, што ад стану спраў у сельскай гаспадарцы шмат у чым залежыць развіццё эканомікі, а, значыць, незалежнасць дзяржавы.

«За дваццаць гадоў мы прайшлі шлях ад пустых прылаўкаў і харчовых талонаў да прадуктовага багацця. Як кажуць у народзе - былі б грошы», - адзначыў ён.

Лукашэнка канстатаваў, што Беларусь сёння выйшла на экспарт сельгаспрадукцыі ў $5 млрд. «У суверэннай Беларусі як ні ў адной краіне Садружнасці створана надзейная база аграпрамысловага комплексу. Беларусь вылучаецца сярод усіх краін СНД высокаразвітай інфраструктурай аграрнай вытворчасці», - заявіў кіраўнік.

Рэспубліканскі фестываль-кірмаш «Дажынкі-2013» пачаўся ўчора ў Жлобіне Гомельскай вобласці. На працягу двух дзён у горадзе беларускіх металургаў будзе праходзіць ўшанаванне лепшых працаўнікоў аграпрамысловага комплексу рэспублікі.

Падрыхтоўка да мерапрыемства выклікала незадаволенасць жыхароў горада. Яны пратэставалі супраць вырубкі дрэў і патрабаванняў уладаў праводзіць рамонт жылля за свой кошт. Некаторыя скардзіліся, што дзіцячыя калыскі не вытрымліваюць выпрабаванняў разбуранымі дарогамі.

Жлобінцы таксама кажуць, што на Беларускім металургічным заводзе амаль удвая скарацілі заробкі, а больш за тысячу работнікаў напісалі заявы аб звальненні.

Журналісты раней заўважылі ў розных канцах раённага цэнтра надпісы «Дажынкі» - не падстава для бязладдзя». Яны выказалі здагадку, што іх аўтарамі сталі незадаволеныя гараджане.

Напісаць каментар 299

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках