29 красавiка 2024, панядзелак, 18:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кароль Лір на шэкспіраўскай сцэне загаварыў па-беларуску

13

Спектакль «Кароль Лір» быў прадстаўлены на сцэне лонданскага тэатра «Глобус».

Чытачы сайта charter97.org мелі магчымасць паглядзець яго онлайн.

Беларускі свабодны тэатр прадставіў «Караля Ліра» у пастаноўцы Уладзіміра Шчэрбаня і ў драматургічнай адаптацыі Мікалая Халезіна. Спектакль граўся на беларускай мове. Шэкспіраўскі рэпертуар з'явіўся ў тэатры ў 2012 годзе. Тады лонданскі «Глобус» вырашыў правесці Сусветны шэкспіраўскі фестываль падчас летніх Алімпійскіх гульняў. Па ўмовах арганізатараў фестывалю 37 п'ес Шэкспіра павінны былі прагучаць на 37 мовах і прадстаўлены 37 нацыянальнымі тэатрамі. Запрашэнне Беларускаму Свабоднаму тэатру было адпраўлена пасля таго, як ён атрымаў першую прэмію на фестывалі мастацтваў «Фрындж» у Эдынбургу.

У 2013 годзе тэатр «Глобус» прапанаваў беларускаму калектыву паставіць на сваёй сцэне «Караля Ліра».

Пасля месяца рэпетыцый п'еса была зайграная і атрымала высокую ацэнку брытанскай тэатральнай крытыкі. «Кароль Лір» у пастаноўцы Беларускага Свабоднага тэатра адрозніваўся ад класічных брытанскіх пастановак і апынуўся бліжэй да гісторыі і праблем нашай краіны.

Пераклад класічнай п'есы Шэкспіра зрабіў Юрка Гаўрук, а галоўную ролю адыграў Алег Сідорчык.

Адразу пасля заканчэння спектакля гледачы ўсталі і доўга апладзіравалі акцёрам, якія некалькі разоў выходзілі «на біс». Потым на сцэну выйшла дырэктар Свабоднага тэатра Наталля Каляда. Спачатку яна звярнулася да гледачоў у зале на англійскай мове. Наталля Каляда сказала, што спектаклі Свабоднага тэатра з'яўляюцца пратэстам супраць апошняй дыктатуры Еўропы. «Мы настойваем на вызваленні палітвязняў у нашай краіне і ўвядзенні палітычных і эканамічных санкцый супраць рэжыму», - заявіла яна.

Пасля Наталля Каляда па-беларуску звярнулася да гледачоў у нашай краіне.

«Беларусь чуе нас. Зараз мы на сувязі з тысячамі гледачоў. Гэты паказ мае гістарычнае значэнне: беларуская мова гучыць з легендарнай тэатральнай сцэны - шэкспіраўскага «Глобуса». Мы сёння арганізоўваем гэты паказ у якасці грамадзянскага непадпарадкавання, у падтрымку свабоды слова і супраць цэнзуры. Мы прысвячаем яго нашым гледачам у Беларусі - самым адважным ў свеце, усім палітычным зняволеным і іх сем'ям. Мы павінны памятаць, што толькі разам мы моцныя», - сказала Наталля Каляда.

Пасля гэтага яна звярнулася да гледачоў спектакля і заклікала падтрымаць беларусаў. Зала адказаў дружным скандаваннем лозунга «Жыве Беларусь!» і апладысментамі.

Спектакль «Кароль Лір» на сцэне лонданскага тэатра «Глобус».
Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках