29 красавiка 2024, панядзелак, 19:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямецкая выведка: Асад ужыў хімічную зброю

84
Нямецкая выведка: Асад ужыў хімічную зброю

Адказнасць за ўжыванне хімічнай зброі ў прыгарадзе Дамаска ляжыць на сірыйскім урадзе.

Пра гэта заявіла Федэральная выведвальная служба Германіі (BND), перадае BBC.

Нямецкія СМІ паведамілі, што падчас закрытага пасяджэння Бундэстагу кіраўнік BND далажыў пра перахоп паведамлення ад высокапастаўленага прадстаўніка ліванскага руху «Хезбала», які з'яўляецца саюзнікам рэжыму Башара Асада.

У паведамленні прызнаецца, што газ быў ужыты ўрадавымі войскамі. Кіраўнік BND таксама паведаміў, што, па наяўных у службы сведчаннях, хімічнай зброяй быў зарын.

Раней гэтую інфармацыю пацвердзіла выведка Францыі.

Ведамствы, якія падрыхтавалі даклад - Генеральны дырэктарат знешняй бяспекі (DGSE) і Упраўленне ваеннай выведкі (DRM) - пагадзіліся з амерыканскімі калегамі ў тым, што хімічная атака ў прыгарадзе Дамаска 21 жніўня 2013 года была зробленая ўрадавымі сіламі. Акрамя таго, на думку французскіх спецслужбаў, гэты інцыдэнт прадэманстраваў, што сірыйскія ўлады вырашылі актыўна выкарыстоўваць хімічную зброю для запалохвання насельніцтва.

Падчас грамадзянскай вайны ў Сірыі, якая пачалася ў 2011 годзе, улады заходніх дзяржаў неаднаразова заяўлялі пра магчымасць замежнага ваеннага ўмяшання ў выпадку, калі Дамаск прыменіць хімічную зброю. Пасля атакі 21 жніўня, ахвярамі якой сталі каля паўтары тысячы чалавек, пра намер прымяніць ваенную сілу супраць рэжыму Асада заявілі ЗША, у цяперашні час пытанне аб гэтым знаходзіцца на разглядзе Кангрэсу. Між тым афіцыйны Дамаск ускладае віну за тое, што здарылася, на паўстанцаў, а высновы інспектараў ААН, якія абследавалі месца атакі, пакуль не апублікаваныя.

Напісаць каментар 84

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках