14 траўня 2024, aўторак, 17:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праезд у прыгарадных аўтобусах падаражэе на 30%

8
Праезд у прыгарадных аўтобусах падаражэе на 30%

1 кастрычніка на 30% павышаецца кошт праезду на прыгарадных аўтобусах.

Пра гэта гаворыцца ў рашэнні Менгарвыканкама № 2389 ад 25 верасня, апублікаваным на Нацыянальным прававым интренет-партале 30 верасня.

Тарыфы на праезд у аўтобусах агульнага тыпу на звычайных маршрутах устаноўленыя ў памеры 344 рублі за 1 км, з мяккімі адкіднымі сядзеннямі - 356 рублёў за 1 км.

На хуткасных маршрутах у аўтобусах агульнага тыпу тарыфы павышаныя да 446 рублёў за 1 км, з мяккімі адкіднымі сядзеннямі - да 464 рублёў за 1 км, на дадатковых маршрутах у аўтобусах агульнага тыпу - да 464 рублёў за 1 км, з мяккімі адкіднымі сядзеннямі - да 482 рублёў за 1 км, на экспрэсных маршрутах - да 516 і 534 рублёў адпаведна, піша БелаПАН.

Тарыфы за 1 км для багажу ў аўтобусах прыгарадных маршрутаў складуць: для маламернага - 28 рублёў, сярэднямернага - 56 рублёў, буйнамернага - 112 рублёў.

Папярэдні раз тарыфы павышаліся ў красавіку 2012 года.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках