30 красавiка 2024, aўторак, 12:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Асуджаны ў ЗША гандляр зброяй скончыў менскую школу

10
Асуджаны ў ЗША гандляр зброяй скончыў менскую школу

Джордж Царык, які адбывае тэрмін у амерыканскай турме па абвінавачванні ў гандлі зброяй, вучыўся ў школе №64 Менска.

Пра гэта сайту charter97.org распавёў адзін з яго знаёмых.

«Жора Царык скончыў менскую школу №64 у 2001 годзе. Гэта навучальная ўстанова, у якой паглыблена вывучаюць замежныя мовы. Многія выпускнікі потым уладкоўваліся на працу ў Міністэрстве замежных спраў.

Вядома, што Жора Царык пасля заканчэння школы паступіў у Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, адкуль яго выключылі на другім курсе. Спрабаваў з'ехаць на Захад. Спачатку ўладкаваўся на працу на круізным лайнеры, пасля адправіўся ў Велікабрытанію. Праз некаторы час ён падазрона лёгка атрымаў green card як палітуцякач і з'ехаў у ЗША. Пры гэтым, ніякай палітычнай дзейнасцю ў Беларусі ён не займаўся і не цікавіўся. Жыве ў Флорыдзе ў Вэст-Палм-Біч», - распавёў чытач.

У Джорджа Царыка ёсць акаўнты ў сацыяльных сетках «Фэйсбук» і «LinkedIn». З інфармацыі, размешчанай у іх, ясна, што цяпер іх уладальнік, які раней жыў у Беларусі, знаходзіцца ў амерыканскай турме.

Нагадаем, сёння федэральны суд Усходняй акругі штата Пенсільванія вынесе прысуд Сяргею Балтуцкаму, грамадзяніну Беларусі, абвінавачанаму ў арганізацыі злачыннай групоўкі, якая займалася купляй і продажам узбраенняў. Паводле версіі следства, Балтуцкі ўзначальваў групу кантрабандыстаў зброяй у Злучаных Штатах. У яе склад уваходзілі : Ягор Ясін, Аляксандр Бельскі, Віталь Цішук, Аляксандр Сташынскі, Вольга Дубоўская (усе ў горадзе Філадэльфія), Эрнэст Чарналетскі (Чыкага) і Джордж Царык, які, як вынікае з дакументаў следства, жыве менавіта ў Флорыдзе.

«Балтуцкі таксама працаваў і з двума асобамі, якія пражываюць у Беларусі: Раманам Ясевым, а таксама дыпламатычным кур'ерам, вядомым пад ініцыяламі «А.С.», ён працуе на ўрад Беларусі. Мэтай змовы былі продаж і нелегальны вываз з тэрыторыі ЗША ў Беларусь вялікіх партый высокатэхналагічнага ваеннага абсталявання, якое падлягае экспартнаму кантролю.

У прыватнасці, вывозіліся прыцэлы для аўтаматычных вінтовак цеплавізійныя сістэмы, і іншыя прыборы начнога бачання ваеннага прымянення», - абвяшчае распаўсюджаны ўчора мемарандум суда Усходняй акругі штата Пенсільванія.

Падрабязнай інфармацыі пра іншых удзельнікаў злачыннай групоўкі пакуль няма.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках