27 красавiка 2024, Субота, 9:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адам Міхнік папрасіў прабачэння ў Алеся Бяляцкага

3
Адам Міхнік папрасіў прабачэння ў Алеся Бяляцкага

Вядомы польскі палітык, журналіст і грамадскі дзеяч шкадуе пра арышт беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага.

Польскі публіцыст, гісторык, галоўны рэдактар выдання «Gazeta Wyborcza» Адам Міхнік яшчэ раз папрасіў прабачэння ад імя польскага ўрада за прыкрую памылку ў дачыненні да Алеся Бяляцкага і яго сям'і, піша ПЦ «Вясна».

Прабачэння спадар Міхнік яшчэ раз папрасіў у пятніцу, 5 верасня, на Беласточчыне падчас правядзення XIV штогадовых «Трыялогаў» разам з польскім палітыкам Лешакам Мачульскім і беларускім палітыкам Вінцуком Вячоркам.

Нагадаем, Алесь Бяляцкі адбывае пакаранне ў папраўчай калоніі № 2 Бабруйска па прысудзе суда. 24 лістапада 2011 года суд прызнаў яго вінаватым ва ўтойванні даходаў у асабліва буйным памеры і прыгаварыў да чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Падставай для крымінальнага пераследу Бяляцкага стала наяўнасць у яго рахункаў у банках Літвы і Польшчы. Суд не ўлічыў, што грошы, якія паступаюць на іх, выкарыстоўваліся для праваабарончай дзейнасці.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках