27 красавiка 2024, Субота, 1:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь выдаткавала $1 мільярд на латанне валютнай дзіркі

43
Беларусь выдаткавала $1 мільярд на латанне валютнай дзіркі

Улады асцерагаюцца чарговага панічнага ўсплёску на валютным рынку.

З-за гэтага яны маюць намер хаваюць ад грамадскасці памер прыцягнутага ў канцы мінулага года крэдыту, які, паводле інфармацыі Нацбанка, быў выдадзены расейскім дзяржаўным банкам ВТБ. Таксама не выдаецца аб'ём яго часткі, выкарыстанай для падтрымкі золатавалютных рэзерваў краіны, піша АФН.

Такую выснову можна зрабіць на аснове аналізу статыстычнай інфармацыі, апублікаванай Нацбанкам, і cashflow валютнай касы Беларусі, на затыканне дзіркі ў якой у снежні спатрэбіўся як мінімум 1 мільярд даляраў.

Першым пра тое, што Беларусь яшчэ ў снежні атрымала нейкі расейскі крэдыт, паведаміў Нацбанк, радасна рапартуючы пра рост ЗВР адразу на $192,2 млн. і тлумачачы прычыны такога росту.

«Павелічэнню золатавалютных рэзерваў спрыяла... паступленне першай часткі крэдыту Расейскай Федэрацыі», - паведаміў рэгулятар.

У афіцыйным паведамленні не ўдакладнялася сума крэдыту. Медыйныя крыніцы прэсы ва ўрадзе паведамілі, што «быццам бы» гаворка ідзе пра крэдыт у 450 млн. даляраў.

Пазней у той жа дзень, 4 студзеня, кіраўнік Нацбанка Надзея Ермакова заявіла, што паступіла першая частка расейскага крэдыту ў $440 млн. Яна відавочна агаварылася, назваўшы суму апошняга траншу крэдыту АКФ ЕўрАзЭС, які Беларусь у лепшым выпадку пабачыць толькі ў другой палове 2014 года. Аднак яе ніхто так і не паправіў.

Зразумела, што размова не ішла пра расейскі міждзяржаўны крэдыт - папраўкі ў бюджэт РФ, якія дазваляюць даць Беларусі 450 мільёнаў даляраў з абяцанага Уладзімірам Пуціным двухмільярднага крэдытавання, будуць уносіцца толькі будучым летам. Такім чынам, грошы мог вылучыць толькі камерцыйны банк, падаўшы Беларусі брыдж-крэдыт. З паправак у бюджэт за 2013 год стала ясна, што крэдыторам выступіў расейскі Дзяржбанк ВТБ.

Беларускія ўлады ўмела прыкрыліся агучанай пасля снежаньскіх перамоваў Пуціна і Лукашэнкі лічбай у $450 мільёнаў, адмовіўшыся ад любых каментароў на гэтую тэму. І іншага выбару як пазбегнуць чарговы шквал панікі на валютным рынку ў іх (уладаў) не было. Можна толькі меркаваць, якое б з магчымых паведамленняў пра крэдыт справакавала б большую паніку - пра тое, што ВТБ даў мінімум 1 млрд. даляраў на латанне дзіркі ў валютнай касе Беларусі, ці пра тое, што ЗВР у снежні знізіліся на $800 млн.

Пералічым валютныя выдаткі ў снежні: $252,6 млн. сышло на абслугоўванне крэдыту МВФ, $53 млн. Мінфін выдаткаваў на пагашэнне валютных аблігацый фізічным асобам. Беларускія прадпрыемствы і нерэзідэнты ў снежні набылі на чыстай аснове $99,2 млн. даляраў. І ў $475,3 млн. Нацбанку абышоўся чысты попыт насельніцтва на валюту.

Такім чынам сукупны расход валюты ў снежні склаў $880 млн., у той час як даход склаў усяго $59,8 млн.: $50 млн - за ВГДА 121 і $9,8 млн. - за валютныя аблігацыі насельніцтву.

Каб пры гэтым аб'ём ЗВР павялічыўся на $192,2 млн., Беларусі спатрэбіўся крэдыт ВТБ на суму мінімум $1 млрд. ($1 млрд + $59,8 млн - $880,1 млн. = $179,1 млн.).

Дзіўна, што маўчыць расейскі ВТБ, які будучы публічным акцыянерным таварыствам ужо даўно быў павінен праінфармаваць рынак пра здзелку з беларускім Мінфінам.

Маўчыць і Мінфін РБ, якому выгадна маўчаць у выпадку, калі сума крэдыту ВТБ і зусім склала $2 млрд. - прадастаўленне крэдыту менавіта на такую суму беларускія ўлады абмяркоўваюць з ВТБ ледзь не з 2010 года.

Аднак варта нагадаць чыноўнікам, што любая інфармацыя аб знешнім дзярждоўгу з'яўляецца публічнай і не можа быць закрытая грыфамі «сакрэтна», «ДСК» і да т.п.

Варта таксама адзначыць, што гэта крэдыт, а не плата РФ на інтэграцыйныя патугі Беларусі. І гэты крэдыт давядзецца аддаваць.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках