7 траўня 2024, aўторак, 20:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парк Чавеса - спроба атрымаць венесуэльскі крэдыт?

20
Парк Чавеса - спроба атрымаць венесуэльскі крэдыт?

Улады спадзяюцца атрымаць яшчэ адзін крэдыт ад Венесуэлы.

Згодна з рашэннем № 368 Менскага гарадскога савета «дэпутатаў» зялёнай зоне ў мікрараёне Каменная горка прысвоенае найменне «парк імя Уга Чавеса», піша «Завтра твоей страны».

Старшыня Рэспубліканскага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч не падтрымлівае рашэнне сталічных уладаў.

- Ну, хто такі Уга Чавес? Такіх лаціна-амерыканскіх камандантэ пералічыць на памяць не зможа ні адзін гісторык. А тут парк імя чарговага камандантэ ў Менску. Дзе Беларусь, а дзе Лацінская Амерыка? Тым больш, што праз пару гадоў усе беларускія праекты ў той жа Венесуэле памруць, - адзначае гісторык.

На думку Антона Астаповіча, сталічныя ўлады такім чынам вырашылі зрабіць прыемны падарунак Лукашэнку, які сябраваў з Уга Чавесам.

- Інакш растлумачыць гэта немагчыма. Натуральна, што пазней усе падобныя назвы будуць перагледжаныя. Але калі цяперашняя назва будзе неяк звязаная са зменамі юрыдычных адрасоў, то гэта будзе доўгі працэс, - падкрэслівае гісторык.

Старшыня «Таварыства беларускай мовы», гісторык Алег Трусаў не выключае, што такім чынам беларускія ўлады спадзяюцца яшчэ нешта атрымаць ад кіраўніцтва Венесуэлы.

- Тут робіцца ўсё правільна з пункту гледжання «паляўнічых за крэдытамі». Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура - пераемнік Чавеса. Відаць, эканамічная сітуацыя ў Беларусі ўжо настолькі дрэнная, што нават парк прыдумалі, каб дагадзіць новаму кіраўніку Венесуэлы. У свой час беларускія ўлады ад Садама Хусэйна атрымалі паўмільёна даляраў на Нацыянальную бібліятэку ў Менску, - нагадвае эксперт.

Нягледзячы на тое, што ў айчыннай тапаніміцы не згаданыя многія выдатныя дзеячы гісторыі і культуры Беларусі, такія экзатычныя перайменаванни не выклічуць хвалі абурэння сярод менчукоў, лічыць гісторык.

- Уся сістэма пабудаваная так, што калі беларусы маўчаць, то ўлады робяць усё, што хочуць. Паверце мне: для 99% беларусаў да лямпачкі, будзе насіць парк імя Чавеса, Сталіна ці Леніна - толькі б не было інфляцыі і дэвальвацыі. Але зменіцца ўлада, і памяняем гэтую назву. Нядоўга гэты Чавес будзе ў Менску. Помнік Сталіну нядоўга прастаяў. Яго ламалі тры ночы. А тут нічога ламаць не трэба: проста памяняць назву. Заменім. Зробім, напрыклад, парк імя Вацлава Ластоўскага, і будзе нармальна, - упэўнены Алег Трусаў.

Фота: onliner.by

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках