27 красавiка 2024, Субота, 4:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гродзенцы: Толку з гэтых «выбараў» ніякага

16
Гродзенцы: Толку з гэтых «выбараў» ніякага

Жыхары Гродна не бачаць сэнсу галасаваць на «выбарах».

БелаПАН звярнуўся да гродзенцаў з пытаннямі «Ці ведаеце вы, што ў краіне ідзе выбарчая кампанія?», «Ці ёсць прыкметы гэтага?», «Чаму, на вашу думку, у выбарчыя камісіі амаль нідзе не ўключаныя прадстаўнікі апазіцыі?» і атрымаў наступныя адказы:

«Тое, што пачалася перадвыбарчая кампанія, я ў курсе. Тэлевізар не гляджу, а ніякіх расцяжак і плакатаў не бачыў. Але што павінна быць, я як бы здагадваўся, таму што з сябрамі падлічвалі, што хутка павінны быць выбары прэзідэнта».

«Ведаем. У мясцовыя саветы. Кандыдатаў вылучаюць ужо».

«Ну, на вуліцы пакуль не відаць, але ведаю, што абіраюць дэпутатаў. Я не такі вялікі палітык, каб разбірацца ў партыях і чаму не ўключаюць. Гэта ўжо зверху лепш відаць, напэўна, каго ўключаць».

«Выбарчая кампанія ў мясцовыя саветы. Але рэкламы пакуль не відаць... Не давяраюць, напэўна, сябрам апазіцыі».

«На вуліцы не відаць пакуль, што пачалася выбарчая кампанія. З прэсы ведаем, чытаем газеты, карыстаемся інтэрнэтам. Не ведаю, не магу адказаць на пытанне, чаму не ўключаюць».

«Так я ішоў зараз, было напісана: «у сакавіку... нейкіх «дэпутатаў». А куды? Навошта? Толку з гэтых выбараў» ніякага - хоць выбірай, хоць не выбірай. Не ўключаюць, таму што не жадаюць іншых людзей слухаць».

«Паняцця не маю. Раней аб'явы вешалі - якія выбары, а цяпер глуха як у танку» .

«Я ведаю, што выбарчая кампанія пачалася. Участковыя камісіі яшчэ не сфармаваныя. Значыць, баяцца праўды: што людзі думаюць пра ўладу. Таму я сэнсу ў гэтых выбарах не бачу».

«Напрацаваная тэхналогія - застаюцца тыя ж самыя кіраўнікі камісій і члены камісій. Усё вырашана загадзя, так што апазіцыі там няма чаго рабіць».

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках