6 траўня 2024, панядзелак, 16:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дональд Туск: Еднасць Украіны пад пагрозай

9
Дональд Туск: Еднасць Украіны пад пагрозай

Польскі прэм'ер заклікаў ЕЗ выпрацаваць дакладную і адзіную пазіцыю аб сітуацыі ва Украіне.

Дональд Туск заявіў, што заўтра будзе гутарыць на тэму ўкраінскай сітуацыі са старшынём Еўрапейскага Звязу Германам ван Рампэем, піша Gazeta Wyborcza (пераклад - charter97.org).

«Еднасць украінскай дзяржавы стаіць пад пытаннем, таму Польшчы і Еўропе важна выпрацаваць адзіную пазіцыю аб Украіне» - заявіў Дональд Туск. Ён таксама адзначыў, што ў суботу будзе размаўляць аб украінскай сітуацыі з шэфам Еўрапейскай Рады Германам ван Рампэем.

Нагадаем, чацвер 23 студзеня стаў новым этапам у супрацьстаянні паміж народам Украіны і яе цяперашняй уладай. Прычым галоўныя падзеі разгарнуліся не ў Кіеве, дзе было абвешчанае замірэнне, а ў рэгіёнах. Як і чакалася, першай сваё слова сказала Заходняя Украіна. У Львове, Роўне і Тэрнопалі на вуліцы выйшлі тысячы людзей. Яны правялі веча на цэнтральных плошчах, пасля чаго занялі будынкі абласных дзяржаўных адміністрацый. Гэты працэс прайшоў вельмі хутка і з мінімальным супрацівам з боку мясцовых праваахоўнікаў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках