6 траўня 2024, панядзелак, 21:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Штурм абладміністрацыі ў Чарнаўцах (Відэа)

10

У інтэрнэце з'явіліся кадры захопу дэманстрантамі адміністрацыі Чарнавецкай вобласці Украіны.

Штурм будынка прайшоў сёння ўдзень. Цэнтральныя дзверы былі замкнёныя. Журналісты і дэпутаты спрабавалі патрапіць праз бакавыя дзверы, але і туды нікога не пускалі. Сярод мітынгоўцаў - пераважна мужчыны і маладыя хлопцы. Большасць з іх у масках, а ў некаторых твары захінутыя шалікамі.

У холе АДА стаялі прыкладна 20-30 байцоў унутраных войскаў і нікога не пускалі. Мітынгоўцы, якія здолелі туды патрапіць, спрабавалі адабраць у іх шчыты. Міліцыя ўжыла слезацечны газ.

Нагадаем, чацвер 23 студзеня стаў новым этапам у супрацьстаянні паміж народам Украіны і яе цяперашняй уладай. Прычым галоўныя падзеі разгарнуліся не ў Кіеве, дзе было абвешчанае замірэнне, а ў рэгіёнах. Як і чакалася, першай сваё слова сказала Заходняя Украіна. У Львове, Роўне і Тэрнопалі на вуліцы выйшлі тысячы людзей. Яны правялі веча на цэнтральных плошчах, пасля чаго занялі будынкі абласных дзяржаўных адміністрацый. Гэты працэс прайшоў вельмі хутка і з мінімальным супрацівам з боку мясцовых праваахоўнікаў. Міліцыя або ўвогуле не замінала, альбо абмежавалася замыканнем дзвярэй у адміністрацыйныя будынкі, якія былі неадкладна выбітыя.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках