6 траўня 2024, панядзелак, 15:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жудасныя падрабязнасці катаванняў «Беркутам» львоўскага студэнта (Відэа)

71

Дзясяткі затрыманых мітынгоўцаў дагэтуль знаходзяцца пад вартай.

Некалькіх з іх выпусцілі на падпіску аб нявыездзе да суда. Выйшаўшы з-за кратаў, яны распавялі - як менавіта з імі абыходзіліся байцы спецпадраздзялення «Беркут». Сярод іх і 17-гадовы жыхар Львоўшчыны Міхаіл Ніскагуз.

«Калі мяне збівалі, яны прымушалі спяваць гімн Украіны», - распавядае юнак.

Ён кажа пра гэта, апусціўшы вочы. Галава ў зялёнцы, левая рука зламаная. 17-гадовы Міхаіл Ніскагуз - адзін з затрыманых 20 студзеня на Грушэўскага. Учора ўначы яго адпусцілі пад хатні арышт, і ён адважыўся распавесці ўсёй Украіне, што з ім рабіў «Беркут».

«Я стаяў каля аркі стадыёна «Дынама». Здымаў тое, што адбываецца на тэлефон, на камеру», - распавядае Міхаіл.

Далей студэнт апісвае жудасныя рэчы. Яго і яшчэ трох хлопцаў, якія стаялі побач, некалькі разоў ударылі палкамі і павялі на тэрыторыю міліцыі.

«Яны зрабілі жывы калідор, каля 40 чалавек, праводзілі мяне ім. Кожны біў нагамі, біў палкамі, здзекаваўся, пляваў. Калі ўжо прайшоў калідор, начальнік харкаўскага «Беркута» загадаў распранацца. Яны знялі з мяне ўсё адзенне і аблілі цела пярцовым газам. Потым смяяліся з таго, як я курчыўся ад болю», - распавядае затрыманы.

Далей - горш.

«Адзін з іх дастаў нож і парэзаў маё сцягно, сказаўшы, што гэта табе помста за нашага сябра, які другі месяц ляжыць у коме», - распавядае затрыманы Ніскагуз.

Усё гэта за 10 хвілін. Далей павялі ў аўтазак. Там зламалі рукі.

Напісаць каментар 71

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках