6 траўня 2024, панядзелак, 22:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На БЧ зарабілі тэрміналы самаабслугоўвання

2
На БЧ зарабілі тэрміналы самаабслугоўвання

Беларуская чыгунка ўвяла ў эксплуатацыю 4 тэрміналы самаабслугоўвання на станцыі Менск-Пасажырскі.

Тэрміналы прызначаныя для продажу квіткоў на цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа і гарадскіх ліній па банкаўскіх картках, паведамляе прэс-служба БЧ.

Новыя плацёжна-даведачныя тэрміналы ўсталяваныя пад інфармацыйным табло, размешчаным побач з 22-24 шляхамі. У выніку колькасць такіх прылад на станцыі Менск-Пасажырскі павялічылася да дзевяці. Акрамя таго, нядаўна на сталічным вакзале ў рэжыме тэставання пачаў працаваць транзакцыйны тэрмінал самаабслугоўвання, прызначаны для выдачы праязных дакументаў, аплачаных праз Інтэрнэт.

Уведзеныя ў эксплуатацыю тэрміналы прызначаны для працы па-за памяшканнямі. Яны маюць воданепранікальныя дысплей і клавіятуру, а таксама абаронены ад вандалаў корпус.

У прэс-службе расказалі, што ў гэтым годзе плануецца далейшае пашырэнне сеткі тэрміналаў самаабслугоўвання для продажу квіткоў на цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа і гарадскіх ліній па банкаўскіх плацежных картках. У першую чаргу імі будуць аснашчацца станцыі з вялікім пасажырапатокам. Гэтую працу прадпрыемства праводзіць з мэтай падвышэння якасці аказваемых паслуг і развіцця безнаяўных плацяжоў.

Упершыню паслуга продажу праязных дакументаў праз тэрміналы самаабслугоўвання была ўведзеная ў студзені 2012 года. У цяперашні час прылады дзейнічаюць на трох станцыях беларускай магістралі: Менск-Пасажырскі, Віцебск і Магілёў. Скарыстацца паслугай па рэалізацыі білетаў могуць трымальнікі плацежных картак усіх банкаў Беларусі. Камісійны збор пры куплі не спаганяецца.

У 2013 годзе праз плацёжна-даведачныя тэрміналы самаабслугоўвання на чыгуначных вакзалах у Менску і Віцебску было прададзена 137,7 тыс квіткоў на цягнікі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках