6 траўня 2024, панядзелак, 16:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінэканомікі націснула на газ: заплацяць «іпэшнікі» і юрыдычныя асобы

14
Мінэканомікі націснула на газ: заплацяць «іпэшнікі» і юрыдычныя асобы

Кошты на звадкаваны газ у Беларусі выраслі адразу на 20%. Дзе знайсці танны газ?

Згодна з пастановай Міністэрства эканомікі N1 ад 17 студзеня 2014 года новыя адпускныя кошты на звадкаваны газ для камунальна-бытавога спажывання падвышаныя толькі для арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў.

Як падкрэсліваецца ў дакуменце, падвышэнне коштаў праводзіцца ў мэтах паляпшэння фінансавых паказчыкаў беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў. Характэрна, што гэта ўжо другое за апошнія два з паловай месяцы падвышэнне платы за звадкаваны газ для беларускіх юрыдычных асоб. Для насельніцтва кошт газу ў балонах не вырас, піша «Заўтра тваёй краіны».

На думку дырэктара ў даследаваннях Ліберальнага клуба Яўгена Прэйгермана, улады, якія асцерагаюцца незадаволенасці насельніцтва, перакладаюць коштавую нагрузку на юрыдычныя асобы і індывідуальных прадпрымальнікаў:

- З аднаго боку, на беларускі ўрад ціснуць пастаўшчыкі звадкаванага газу, патрабуючы падвышэння коштаў. У той жа час чыноўнікі разумеюць, што рэзкі скачок цэн балюча ўдарыць не толькі па кішэні радавых спажыўцоў, але і па іміджу самой улады. Таму спрабуюць знайсці нейкі баланс паміж юрыдычнымі і фізічнымі асобамі. Зараз яны падвысілі кошты для адных, затым - павялічаць для іншых.

Кіраўнік Аналітычнага цэнтра «Стратэгія» Леанід Заіка мяркуе, што беларускія чыноўнікі рэзка павялічылі кошты на звадкаваны газ на падставе прыкладу расейскіх калегаў.

- У Расеі такая метадалогія: падвышаць кошт рэсурсаў для камунальнай гаспадаркі на 15% у год. Мабыць, і беларускія ўлады вырашылі прытрымлівацца такога ж шляху, - мяркуе эканаміст.

У той жа час, з ягоных слоў, больш актыўнае выкарыстанне звадкаванага газу можа пазбавіць беларусаў ад расейскай залежнасці.

- Калі мы куплялі прыродны газ у Расеі па 230 даляраў, звадкаваны, дзякуючы намаганням буйных амерыканскіх трэйдараў, на сусветным рынку каштаваў недзе 140-150 даляраў. У перспектыве звадкаваны газ можа стаць асноўнай крыніцай і для аўтамабільнага транспарту, і для абагравання дамоў, - упэўнены эксперт.

Як мяркуе Леанід Заіка, менавіта ад звадкаванага газу зыходзіць смяротная пагроза «Газпрому».

- Ідзе гіганцкая энергетычная вайна, у якой, хутчэй за ўсё, перамогуць тыя, хто працуе са звадкаваным газам. Ён прадаецца не па трубах, а ў балонах, бочках і іншых ёмістасцях, як звычайны тавар. У гэтым яго перавага перад газам прыродным. Але ў нас пакуль яшчэ мазгі да гэтага не дараслі, - мяркуе эканаміст.

На думку Леаніда Заікі, Беларусі неабходна будаваць заводы па кандэнсацыі газу сумесна з Украінай, Літвой, Латвіяй.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках