3 траўня 2024, Пятніца, 2:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тысячы кіян развіталіся з загінулым на Майдане беларусам (Відэа, онлайн)

95

У Міхайлаўскім саборы прайшла паніхіда па Міхаілу Жызнеўскаму.

Адначасова на сцэне Майдана адбыўся малебен.

17:30 Пераможца «Еўравізіі» 2004 года Руслана ўзяла ўдзел у развітанні з забітым у Кіеве беларусам у Міхайлаўскім саборы. Яна паклала ікону і сцяг на труну Міхаіла Жызнеўскага і напісала некалькі слоў пра загінулага ў Кіеве беларуса на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

17:06 Уся Міхайлоўская плошча была запоўненая майданаўцамі. Блізу 15 тысяч чалавек прыйшлі развітацца з Міхаілам Жызнеўскі. Цела адпелі ў Міхайлаўскім саборы. Блізкія і знаёмыя, а таксама ўсе ахвотныя развітваліся з Міхаілам. Людзі не стрымлівалі слёз. Пасля іх перасталі прапускаць да сабора развітвацца, бо ахвотных было занадта шмат.

16:56 Шматтысячная калона рушыла ад Міхайлаўскай плошчы да вуліцы Хмяльніцкага. Труну з Міхаілам пагрузілі ў мікрааўтобус. Людзі нясуць вянкі, крыжы, дзяржаўныя сцягі, чырвона-чорныя сцягі, сцягі УНА-УНСО.

Удзельнікі шэсця выкрыкваюць «Герой!», «Жыве Беларусь!», «Забойцы», «Не даруем!».

Маршрут калоны пралягае вуліцай Уладзімірскай затым на Хмяльніцкага на Хрэшчацік і праз увесь Майдан да барыкады на вуліцы Грушэўскага, дзе і загінуў Міхаіл.

14:48 На развітанне ў Міхайлаўскі сабор прыйшло шмат людзей, блізу двух тысяч стаяць на вуліцы, у двары Міхайлаўскага манастыра.

Як паведамляе карэспандэнт LB.ua, на развітанні прысутнічалі лідары апазіцыі - Арсень Яцэнюк, Віталь Клічко і Алег Цягнібок, а таксама іншыя апазіцыйныя дэпутаты.

Сёння адбылося пахаванне актывіста Еўрамайдану, грамадзяніна Беларусі Міхаіла Жызнеўскі, які загінуў на вуліцы Грушэўскага ад агнястрэльнай раны.

Як паведамляе прэс-служба «Батькивщины», а 13:00 паводле кіеўскага часу ў Міхайлаўскім саборы пачынаецца паніхіда, адначасова на сцэне Майдана праходзіць малебен. У паніхідзе возьмуць удзел сястра нябожчыка, таварышы ў самаабароне Майдана, лідары апазіцыі Арсень Яцанюк, Віталь Клічко і Алег Цягнібок, народныя дэпутаты.

«Пасля паніхіды труну з целам нябожчыка (на аўтамабілі вул. Міхайлаўскай) накіруюць на Майдан. А 14.00 каля Міхайлаўскай барыкады труну з целам нябожчыка здымаюць з аўтамабіля і нясуць далей па Майдану сябры па сотні самаабароны. А 14.00-14.20 адбудзецца жалобнае шэсце маршрутам Майдан - вул. Хрэшчацік - вул. Б.Хмяльніцкага», - адзначылі ў «Батькивщине».

Нагадаем, у ноч на 22 студзеня ад агнястрэльных ран на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве загінулі двое мітынгоўцаў - 22-гадовы Сяргей Нігаян з Днепрапятроўскай вобласці і грамадзянін Беларусі Міхаіл Жызнеўскі. Абодва атрымалі агнястрэльныя раны.

Напісаць каментар 95

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках