3 траўня 2024, Пятніца, 5:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэпутат: Расейскі спецназ пераапрануць у «Беркут»

88
Дэпутат: Расейскі спецназ пераапрануць у «Беркут»

Народны дэпутат ад «Батькивщины», камендант Еўрамайдану Андрэй Парубій заяўляе аб атрыманні апазіцыяй інфармацыі аб магчымым прыбыцці сёння ва Украіну расейскага спецназу.

Як паведамляе карэспандэнт УНИАН, аб гэтым ён сказаў у інтэрв'ю журналістам.

«Ёсць інфармацыя, што цяпер а 14-й гадзіне ў «Барыспале» і «Жулянах» высаджваецца расейскі спецназ ў цывільным, які павінны пераапрануць ў форму «Беркута»і кінуць на Майдан», - заявіў Парубій.

Ён паведаміў, што «цяпер туды паехалі нашы людзі праверыць яе (інфармацыю)».

У прэс-службе «Батькивщина» дадалі, што з розных крыніц паступае інфармацыя аб прыбыцці прыкладна 1 тыс расейскіх спецназаўцаў, якія павінны высадзіцца ў аэрапортах «Жуляны» і «Гостомель».

Пры гэтым Штаб нацыянальнага супраціву звяртаецца да СМІ з просьбай узяць пад «асаблівы кантроль» аэрапорты «Жуляны» і «Гостомель» і таксама праверыць паведамленне, прымаючы пад увагу ўласныя журналісцкія стандарты.

Напісаць каментар 88

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках