2 траўня 2024, Чацвер, 20:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хваляванні ў Егіпце: 49 загінулых, 1000 арыштаваных (Відэа)

1

«Крывавай» ужо называюць у Егіпце трэцюю гадавіну рэвалюцыі.

У суботу ў сутыкненнях паміж супрацьлеглымі дэманстрантамі загінулі 49 чалавек. Яшчэ блізу 250 атрымалі раненні, у тым ліку некалькі паліцэйскіх, паведамляе Еўраньюс.

Паводле дадзеных МУС, большасць забітых сталі ахвярамі сутыкненняў з ісламістамі ў Каіры. Жорсткія сутычкі мелі месца таксама ў Александрыі, Гізе і Эль-Мінье.

Больш за 1000 чалавек арыштаваныя. Улады называюць іх «завадатарамі беспарадкаў».

У сваю чаргу ісламісты абвінавачваюць у гвалце кіруючых цяпер у Егіпце ваенных, якія не дазволілі ім праводзіць дэманстрацыі ў падтрымку Махамеда Мурсі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках