21 траўня 2024, aўторак, 9:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Днепрапятроўску «цітушкам» за бойкі абяцалі па 100 грыўняў

18

«Цітушкам», якія ўчора ў Днепрапятроўску стралялі па ўдзельніках веча з траўматычнай зброі, абяцалі заплаціць па 100 грыўняў.

Пра гэта паведаміў адзін з «цітушак», якога злавілі актывісты, піша news.liga.net.

У міліцыі заявілі, што ў Днепрапятроўску за парушэнне грамадскага парадку затрыманыя і дастаўленыя ў райаддзелы міліцыі горада 37 удзельнікаў акцыі каля аблдзяржадміністрацыі.

Раней у інтэрнэце з'явілася відэа, на якім узброеныя палкамі і бітамі «цітушкі» і супрацоўнікі міліцыі знаходзяцца разам у будынку Днепрапятроўскай аблдзяржадміністрацыі. Паводле інфармацыі аўтара роліка, відэа было знята перад нападам на ўдзельнікаў акцыі пратэсту, якія патрабавалі адстаўкі губернатара і выказалі салідарнасць з кіеўскім Майданам. На відэа дзесяткі маладых людзей з жоўтымі стужкамі на рукавах рыхтуюцца выйсці на вуліцу да людзей. У руках у «цітушак», акрамя дубінак, былі шчыты сілавікоў. Неўзабаве пасля выхаду «цітушак» на вуліцу пачаліся бойкі, у якіх атрымалі раненні некалькі чалавек.

Нагадаем, у нядзелю ў Днепрапятроўску на веча каля будынку абласной дзяржадміністрацыі сабралася некалькі тысяч жыхароў горада. Міліцыя спрабавала перакрыць дарогу дэманстрантам, якія накіроўваліся да будынка абласной адміністрацыі. Адбыліся сутыкненні Майдана з «цітушкамі».

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках