27 красавiка 2024, Субота, 15:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску абрабавалі абменнік (Відэа)

69

25 студзеня з пункта абмену валют, размешчанага па вуліцы Панамарэнкі, 34, быў здзейснены крадзеж грашовых сродкаў.

Касір пакінула працоўнае месца на час абедзеннага перапынку, а калі вярнулася, выявіла адкрытыя дзверы абменніка і прапажу грошай. У агульнай колькасці з касы было выкрадзена каля 10 тысяч даляраў ЗША, больш за тысячу еўра, звыш 13 тысяч расейскіх рублёў і 50 мільёнаў беларускіх рублёў, паведамілі ў ГУУС Менгарвыканкама.

Жанчына неадкладна выклікала міліцыю. Следча-аператыўная група, якая прыбыла на месца здарэння, канфіскавала відэазапіс з камер назірання.

Па відэа ўдалося аднавіць падзеі. Так, касір выйшла з абменнага пункта валюты, зачыніўшы яго на ключ. Праз некалькі хвілін каля ўваходных дзвярэй з'явіўся малады чалавек, які адкрыў замок, пракраўся ўнутр і выкраў грошы.

Фрунзенскім раённым аддзелам Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь узбуджаная крымінальная справа па арт. 205 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь («Крадзеж»).

Напісаць каментар 69

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках