27 красавiка 2024, Субота, 9:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шведскія марпехі скарылі інтэрнэт каверам на танец Джона Траволты

21

Ролік сабраў на YouTube больш за мільён праглядаў.

Марскія пяхотнікі з УС Швецыі запісалі неверагоднае відэа па матывах музычнага фільма «Брыалін» (Grease) 1978 года з Джонам Траволтам у галоўнай ролі, які быў зняты па аднайменным мюзіклы, піша NEWSru.com.

Тузін салдат паўтарылі знакаміты танец механікаў у гаражы пад песню Greased Lightning. Хоць пастаноўка выкананая з элементамі пародыі, выглядае яна не менш эфектна, чым арыгінал.

Відэа было загружана на YouTube на мінулых выходных, і з таго часу яго паглядзелі ўжо больш за 1 мільён разоў, пакінуўшы тысячы ўдзячных «лайкаў».

Рэжысёр кліпа Барыс Зялада ў інтэрв'ю The Local паведаміў, што быў некалькі здзіўлены вялікай папулярнасцю відэа: «Мы чакалі, што яна будзе вялікай, але не да такой ступені вялікай».

Як адзначае прэса, у панядзелак кліп быў заблакаваны на YouTube з-за парушэнні аўтарскіх правоў, але яго прадублявалі на іншых акаўнтах. У аўторак арыгінальнае відэа, залітае карыстальнікам пад нікам Ralf Uhrbom, зноў апынулася даступным. Ральф у апісанні відэа паказаў, што яно знята ў Афганістане.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках