27 красавiка 2024, Субота, 10:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фінскія журналісты пагражаюць байкотам ЧС па хакеі ў Менску

22
Фінскія журналісты пагражаюць байкотам ЧС па хакеі ў Менску

Прадстаўнікі шэрагу буйных СМІ Фінляндыі адмаўляюцца ехаць у Беларусь.

У прыватнасці, пра гэта заявілі тэлерадыёкампанія YLE, а таксама выданні Helsingin Sanomat і Ilta Sanomat. Кампаніі абвясцілі, што іх не задавальняюць умовы, вылучаныя беларускімі арганізатарамі мерапрыемства. У прыватнасці размова ідзе аб патрабаванні, вылучаным з боку ўрада краіны, якое заключаецца ў тым, што журналісты, якія прыбылі па візах, выдадзеных для Чэмпіянату свету па хакеі, не могуць асвятляць іншыя падзеі, паведамляе YLE uutiset (пераклад - charter97.org).

«Мы павінны быць упэўненыя, што журналісты змогуць працаваць у адпаведнасці з нармальнымі заходнімі прынцыпамі», - заявіў спартыўны дырэктар YLE Аце Яскелайнен. - Міжнародная федэрацыя хакея (МФХ) павінна паклапаціцца пра тое, каб забяспечыць нармальную працу».

МФХ разгледзіць пытанне аб адмене чэмпіянату свету па хакеі на савеце дырэктараў арганізацыі, які адбудзецца падчас Алімпіяды ў Сочы. Прэзідэнт Фінскай Асацыяцыі хакея Калерва Кумала кажа, што ўлады Беларусі могуць сутыкнуцца з сур'ёзнымі наступствамі, калі яны не адступяць ад сваіх умоў.

«У мяне пакуль няма падрабязнай інфармацыі, але ў горшым выпадку чэмпіянат можа быць адменены, - сказаў ён. - Праўда, я не веру ў такую магчымасць».

Так званы «жалезны канцлер» фінскага хакея з шайбай сказаў, што ён быў здзіўлены ўмовамі, якія вылучылі улады Беларусі.

Нагадаем, права арганізацыі чэмпіянату Лукашэнка атрымаў яшчэ ў 2009 годзе. Яго правядзенне запланавана з 9 па 25 траўня наступнага года на «Менск-Арэне» і «Чыжоўка-Арэне».

З-за парушэння ўладамі Беларусі правоў чалавека і наяўнасці палітвязняў праваабаронцы і міжнародныя арганізацыі выступілі супраць арганізацыі спартыўнага мерапрыемства. Ідэю пераносу турніру падтрымалі многія еўрапейскія і амерыканскія палітыкі. Некаторыя краіны ўжо прыгразілі байкатаваць чэмпіянат у выпадку яго правядзення ў Менску з-за рэпрэсій, якія ажыццяўляюць беларускія ўлады.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках