27 красавiка 2024, Субота, 12:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шатландскі палітык прапанаваў забараніць Бібера ў ЕЗ

9
Шатландскі палітык прапанаваў забараніць Бібера ў ЕЗ

Пад забарону павінна трапіць і іншая канадская зорка - Селін Дыён.

Прадстаўнік Шатландыі ў Еўрапарламенце Алін Сміт прапанаваў забараніць па ўсёй Еўропе Джасціна Бібера і Селін Дыён, якія, на яго думку, вырабляюць вялікую колькасць «салодкіх сопляў», піша The Scotsman. Відавочна, палітык меў на ўвазе сентыментальныя песні абодвух канадскіх артыстаў, піша Lenta.ru.

Зрабіць заяву аб магчымай забароне Бібера і Дыён Сміта прымусіла сітуацыя, якая адбылася ў канадскай правінцыі Саскачэван, дзе з прылаўкаў знікла шатландская газіроўка Irn Bru. Палітык палічыў, што напой быў канфіскаваны з продажу па злым намеры, аднак канадскі бок патлумачыў, што гэта адбылося з-за мытнай накладкі.

Справа ў тым, што нядаўна ў Канаду прыйшоў груз тавараў з Велікабрытаніі, які змяшчае сярод іншага мясную прадукцыю без неабходных дакументаў. Ад гэтага мяса было вырашана адмовіцца, і паколькі ў кантэйнерах апроч яго былі і іншыя прадукты, у тым ліку шатландская газіроўка, то прыйшлося адмовіцца і ад іх.

У Канадскім агенцтве харчовай інспекцыі запэўнілі, што Irn Bru вернецца на прылаўкі. Тым не менш, гэта абяцанне не спыніла Сміта, які адправіў у ведамства сваю прапанову па забароне Бібера і Дыён.

Раней стала вядома, што амерыканскі Белы дом папрасілі пазбавіць канадца Бібера віду на жыхарства ў ЗША. Адпаведная петыцыя з'явілася пасля таго, як спявак быў арыштаваны ў Флорыдзе за кіраванне ў нецвярозым выглядзе.

Алін Сміт з'яўляецца прадстаўніком Шатландскай нацыянальнай партыі, дзе адказвае за пытанні сельскай гаспадаркі. За свой уклад у развіццё сельскай гаспадаркі краіны быў узнагароджаны спецыяльнай прэміяй профільнага часопіса.

Фота: REUTERS/Mario Anzuoni

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках