27 красавiка 2024, Субота, 14:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гомельскага актывіста звольнілі за майку «Лукашэнка, сыходзь»

44
Гомельскага актывіста звольнілі за майку «Лукашэнка, сыходзь»

Апазіцыянера Юрыя Рубцова звольнілі з працы паводле палітычных матываў.

Пра гэта актывіст паведаміў сайту charter97.org.

«Я працаваў кіроўцам на прыватным прадпрыемстве «Цэнтр будаўніцтва і рамонту», але мяне звольнілі. То бок, не тое, што звольнілі, а прапанавалі гэта зрабіць. І я, для таго, каб не падстаўляць астатніх людзей, проста напісаў заяву аб звальненні. Цалкам магчыма, што на майго кіраўніка быў ціск з боку спецслужбаў ці яшчэ каго-небудзь», - сказаў ён.

Нагадаем, прафсаюзнага актывіста з Гомеля Юрыя Рубцова затрымалі 3 лістапада 2013 года ў Менску адразу пасля заканчэння шэсця ў Курапаты. Прычынай стала адмова зняць майку з надпісам «Лукашэнка, сыходзь». На наступны дзень суд Савецкага раёна Менска асудзіў актывіста да трох сутак арышту.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках