27 красавiка 2024, Субота, 13:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БКК пакрыўдзілася на расейскія СМІ

18
БКК пакрыўдзілася на расейскія СМІ

Беларуская калійная кампанія папракае расейскіх журналістаў у скажэнні інфармацыі аб яе дзейнасці.

Пра гэта гаворыцца ў заяве кампаніі, якая апублікаваная на яе афіцыйным сайце, паведамляе БелТА.

«На працягу апошніх месяцаў у некаторых расейскіх СМІ перыядычна з'яўляецца скажоная інфармацыя аб дзейнасці Беларускай калійнай кампаніі, якая носіць відавочна заказны характар, - гаворыцца ў паведамленні. - Правакацыйныя здагадкі, пра якія заяўляюць «невядомыя крыніцы», аб утойванні кампаніяй рэальнай сітуацыі з продажам угнаенняў, якія заснаваныя выключна на выцягнутых з кантэксту звестках асобнай партовай статыстыкі, не ўлічваюць адгрузак прадукцыі кантэйнерным спосабам, чыгуначных паставак, а таксама продажу прадукцыі з рэгіянальных складоў».

У БКК адзначаюць, што, паведамляючы аб сваіх выніках, кампанія кажа аб рэальных продажах без уліку аб'ёмаў угнаенняў, якія вывозяцца для продажу з рэгіянальных складоў.

Кажучы пра публікацыі ў расейскіх СМІ, БКК адзначае, што яны заснаваныя на несапраўдных звестках са спасылкай на безыменных экспертаў і маюць сваёй мэтай нанясенне шкоды дзелавой рэпутацыі БКК.

«Але мы мяркуем, што размяшчэнне недакладнай інфармацыі наносіць сур'ёзны ўдар найперш па іміджу тых выданняў, якія паступаюць такім чынам», - заявілі ў кампаніі.

Нагадаўшы, што са свайго боку БКК заўсёды прытрымлівалася і прытрымліваецца прынцыпу падачы сваім партнёрам толькі адпаведнай рэчаіснасці інфармацыі, кампанія заклікала СМІ з глыбокай павагай ставіцца да захавання журналісцкай этыкі і правяраць інфармацыю, перш чым паведамляць яе сваёй аўдыторыі.

«Абноўленая Беларуская калійная кампанія пазіцыянуе сябе як надзейнага дзелавога партнёра і дысцыплінаванага гульца на рынку, прыкладае неабходныя намаганні для падтрымання стабільнасці на рынку і паляпшэння ягонай коштавай кан'юнктуры і нязменна выконвае прынцыпы дзелавой этыкі ў дачыненні да сваіх партнёраў - як камерцыйных, так і інфармацыйных», - гаворыцца ў тэксце заявы.

Беларуская калійная кампанія заснаваная ў красавіку 2005 года рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «Вытворчае аб'яднанне «Беларуськалій» (са жніўня 2010 года - ААТ «Беларуськалій») і ААТ «Уралкалій» (РФ). Асноўнай мэтай кампаніі з'яўляецца задавальненне попыту спажыўцоў на калійныя ўгнаенні, аптымізацыя структуры экспартных паставак і захаванне стабільнасці на сусветным рынку мінеральных угнаенняў. Гандлёвымі аперацыямі БКК у розных краінах свету кіруе галаўны офіс у Менску пры садзейнічанні чатырох прадстаўніцтваў кампаніі за мяжой: у Дэлі, Пекіне, Сінгапуры і Сан-Паўлу. БКК экспартуе калійныя ўгнаенні ў Еўропу, Індыю, Кітай, Цэнтральную і Паўднёвую Амерыку, ЗША, Азіяцка-Ціхаакіянскі рэгіён, Афрыку і Блізкі Усход.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках