27 красавiка 2024, Субота, 13:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ДТЗ у Гомелі: тралейбус вынесла на ходнік

1

Гомельскі тралейбус маршруту 19 сутыкнуўся з легкавіком.

Пасля гэтага ён перасек шырокі газон і перацяў пешаходную дарожку ў раёне прыпынку «Мікрараён «Рэчыцкі», піша onliner.by. Паводле папярэдніх звестак, пацярпелых няма. Відавочцы кажуць, што аўтамабіль без бачных прычын збочыў перад тралейбусам.

Адбылося ўсё на вачах гамельчукоў Дзмітрыя Роліча, які распавёў аб аварыі на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте».

«Тралейбус ехаў у крайнім правым шэрагу, Volkswagen - злева ад яго, - кажа Зміцер. - Да прыпынку заставалася метраў 50, калі аўтамабіль падрэзаў тралейбус. Прычым, прычын для гэтага ніякіх я не ўбачыў, дарога была пустая, асфальт чысты... Тралейбус сарвала з правадоў, іскры паляцелі, і яго панесла на газон. Амаль адразу кіроўца адкрыў дзверы. Пасажыраў унутры знаходзілася даволі шмат, але не скажу, што была паніка, выходзілі яны даволі спакойна. А потым кіроўца пабег да аўтамабіля. Мабыць хацеў пацікавіцца, што здарылася».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках