27 красавiка 2024, Субота, 10:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цягнік Масква-Брэст сутыкнуўся з трактарам

10
Цягнік Масква-Брэст сутыкнуўся з трактарам

Цягнік Масква-Брэст сутыкнуўся на чыгуначным пераездзе з трактарам.

Пра гэта паведамілі БелТА ў Брэсцкім аддзеле ўнутраных спраў на транспарце.

Здарэнне адбылося 27 студзеня а 13.07 на перагоне ст. Янаў-Палескі - ст. Працоўная, паблізу вёскі Снітава Іванаўскага раёна. Сутыкненне лакаматыва цягніка №75 паведамленнем Масква-Брэст і трактара «Беларус» з прычэпам адбылося на неахоўным чыгуначным пераездзе, абсталяваным спраўнай светлагукавой сігналізацыяй.

Пацярпелых няма. Лакаматыў і прычэп атрымалі механічныя пашкоджанні. Затрымка руху цягніка склала 33 хвіліны.

Кіраваў трактарам жыхар вёскі Снітава 1994 года нараджэння. Ён быў цвярозы. У дачыненні да трактарыста складзены адміністрацыйны пратакол па арт. 18.15 КаАП РБ.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках