27 красавiка 2024, Субота, 6:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тозік настойвае на платнай медыцыне

303
Тозік настойвае на платнай медыцыне

Віцэ-прэм'ер урада лічыць, што беларусы павінны плаціць за паходы ў паліклініку.

«Неабходна правесці глыбокую сістэмную аптымізацыю, істотна перагледзець падставы для выкліку лекараў, наведвання паліклінік, выкліку хуткай меддапамогі», - заявіў Анатоль Тозік на пасяджэнні калегіі Міністэрства аховы здароўя ў сераду ў Менску, піша «Інтэрфакс».

«Усе рашэнні па гэтым пытанні трэба падрыхтаваць і прыняць на працягу паўгода. Існуючыя тут правілы не працуюць або працуюць вельмі дрэнна», - падкрэсліў ён.

«Гэта нармальна, калі чалавек 200 раз у год прыходзіць у паліклініку? Ходзіць туды як на працу. А мы прымаем яго. А які ж бюджэт вытрымае?» - сказаў віцэ-прэм'ер.

Пры гэтым ён адзначыў, што, па дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, медыцына ў свеце губляе 20-40% ад неабгрунтаваных выдаткаў. «Я думаю, што ў Беларусі прыкладна такая ж сітуацыя», - выказаў меркаванне Тозік.

У сувязі з гэтым віцэ-прэм'ер падняў пытанне пра «суфінансаванне людзьмі аказваемай ім бясплатнай меддапамогі». «Людзі не разумеюць рэальнага кошту медыцынскіх паслуг. У нас пры колькасці насельніцтва каля 10 млн чалавек цяпер матэрыяльныя даброты вырабляюць 2,5 млн чалавек, яны павінны ўтрымліваць 7,5 млн. астатняга насельніцтва. Гэта спараджае ўтрыманскія настроі і перакананасць у тым, што за сваім здароўем чалавек павінен сачыць не сам, а дзяржава, медыкі», - сказаў Тозік.

Нагадаем, раней пра магчымасць увядзення платнай медыцыны заяўляў Лукашэнка. Дыктатар лічыць, што «беларусы не шануюць сваё здароўе з-за бясплатнай медыцыны».

Напісаць каментар 303

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках