3 траўня 2024, Пятніца, 8:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тарыфы на электраэнергію, цяпло і газ для насельніцтва павышаны на 6-30%

25
Тарыфы на электраэнергію, цяпло і газ для насельніцтва павышаны на 6-30%

У Беларусі з 1 студзеня 2014 года павышаны тарыфы на цеплавую і электрычную энергію, а таксама на прыродны і звадкаваны газ для насельніцтва.

Такое рашэнне замацавана пастановай Савета міністраў рэспублікі N1166 ад 30 снежня 2013 года.

У адпаведнасці з дакументам, з 1 студзеня тарыфы на цеплавую энергію для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння павышаны на 6,4% да Br80 тыс. 570 за 1 Гкал, нагадвае Інтэрфакс.

Тарыфы на электраэнергію з 1 студзеня 2014 года павышаюцца ў сярэднім на 20%.

Так, аднаставачны тарыф на электраэнергію ў жылых дамах (кватэрах), абсталяваных электраплітамі, складзе Br622,7 за 1 кВт-г, дыферэнцыраваны тарыф у такіх жылых памяшканнях у перыяд мінімальных нагрузак (з 22:00 да 17:00) складае цяпер Br435,9 за 1 кВт-г, у перыяд максімальных нагрузак (з 17:00 да 22:00) - Br1 тыс.245,4 за 1 кВт-г.

Электраэнергія для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння з далучанай магутнасцю абсталявання больш за 5 кВт у перыяд мінімальных нагрузак (з 23:00 да 6:00) падаражэла да Br732,7 за 1 кВт-г, у астатні час сутак - да Br2 тыс. 198,1 за 1 кВт-г.

У астатніх выпадках аднаставачны тарыф складзе Br732,7 за 1 кВт-г, дыферэнцыраваны тарыф у перыяд мінімальных нагрузак складзе Br512,9 за 1 кВт-г, у перыяд максімальных нагрузак - Br1 тыс. 465,4 за 1 кВт-г.

Таксама з 1 студзеня на 30% павышаюцца тарыфы на прыродны і звадкаваны газ для насельніцтва.

У прыватнасці, кошт 1 куб.м газу, які выкарыстоўваецца ў жылых дамах і кватэрах з усталяванымі лічыльнікамі, пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў і (або) газавых воданагравальнікаў у ацяпляльны перыяд павялічваецца на 18,4% да Br520, 9, у летні перыяд - на 30% да Br1 тыс. 906,6. У выпадку адсутнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў тарыф будзе складаць Br1 тыс. 906,6 незалежна ад сезону.

Аплата за газ, які выкарыстоўваецца ў жылых дамах і кватэрах, не абсталяваных індывідуальнымі лічыльнікамі, але ў тых, якія маюць газавыя пліты і цэнтралізаванае гарачае водазабеспячэнне, у разліку на аднаго жыхара ў месяц павялічваецца на 29,8% да Br15 тыс. 250. Пры наяўнасці газавай пліты і газавага воданагравальніка тарыф павялічваецца на 29,9% да Br43 тыс. 850, пры наяўнасці газавай пліты і адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння і газавага воданагравальніка на 30,2% - да Br24,8 тыс.

Тарыф на газ пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў павялічаны на 6,4% да Br2 тыс. 175,2 за 1 кв.м агульнай плошчы жылога памяшкання ў месяц у ацяпляльны перыяд, да Br815,7 - у летні перыяд.

Кошт 1 кубаметру звадкаванага газу з усталяванымі прыборамі індывідуальнага ўліку расходу газу пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў і (або) газавых воданагравальнікаў у ацяпляльны перыяд складзе Br8 тыс. 70,6 (рост на 8,3%). У летні перыяд такія тарыфы павышаюцца на 30% да Br5 тыс. 83,9. Пры адсутнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў кошт 1 куб.м звадкаванага газу складзе таксама Br5 тыс. 83,9.

Кошт звадкаванага газу з аднаго жыхара ў месяц, калі ён пражывае ў кватэры (доме), абсталяваным газавай плітой і індывідуальным воданагравальнікам (акрамя газавага), павялічваецца на 29,8% да Br15, 25, пры наяўнасці газавай пліты і газавага воданагравальніка (пры адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння) - на 29,9% да Br43,2 тыс., пры наяўнасці газавай пліты (пры адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння і газавага воданагравальніка) - на 30% да Br20,35 тыс.

Пастановай таксама павышаны тарыфы на камунальныя паслугі, якія забяспечваюць поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных затрат на іх аказанне. У прыватнасці электраэнергія падаражэла на 9%, цеплаэнергія - на 25%, прыродны газ - на 12,8%, звадкаваны газ - на 1,6%.

У прыватнасці, з 1 студзеня такі тарыф на цеплавую энергію для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння складае Br300 тыс. за 1 Гкал.

Кошт 1 куб.м прыроднага газу, што выкарыстоўваецца ў жылых дамах і кватэрах з усталяванымі прыборамі індывідуальнага ўліку расходу, складае Br2 тыс. 362. Без прыбораў індывідуальнага ўліку расходу газу пры наяўнасці газавай пліты і цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння або індывідуальнага воданагравальніка (за выключэннем газавага) кошт газу з аднаго жыхара ў месяц складзе Br18,9 тыс. пры наяўнасці газавай пліты і газавага воданагравальніка (пры адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння) - Br54,35 тыс., пры наяўнасці газавай пліты і адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння і газавага воданагравальніка - Br30,7 тыс.

Кошт 1 кубаметру звадкаванага газу пры наяўнасці ўсталяваных прыбораў індывідуальнага ўліку расходу газу складае Br22 тыс. 037. Без прыбораў індывідуальнага ўліку расходу газу пры наяўнасці газавай пліты і цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння або індывідуальнага воданагравальніка (за выключэннем газавага) кошт звадкаванага газу з аднаго жыхара ў месяц устаноўлены на ўзроўні Br66,1 тыс., пры наяўнасці газавай пліты і газавага воданагравальніка (пры адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння) - Br187,3 тыс., пры наяўнасці газавай пліты (пры адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння і газавага воданагравальніка) - Br88 тыс.150.

Тарыф на электрычную энергію па аднаставачным тарыфе ўстаноўлены на ўзроўні Br917,2 за 1 кВт-г, па дыферэнцыяваным тарыфе - Br642 за 1 кВт-г у перыяд мінімальных нагрузак з 22:00 да 17:00 і Br1 тыс. 834,4 за 1 кВт-г у перыяд максімальных нагрузак з 17:00 да 22:00.

Урад таксама даручыў Мінэканомікі, аблвыканкамам і Менскаму гарвыканкаму пры індэксацыі тарыфаў (коштаў) на жыллёва-камунальныя паслугі не дапускаць перавышэння тэмпаў росту намінальнай налічанай заработнай платы па рэспубліцы, якія фактычна склаліся. Міністэрству працы і сацыяльнай абароны, аблвыканкамам, Менскаму гарвыканкаму ў мэтах узмацнення мер сацыяльнай падтрымкі даручана забяспечыць ва ўстаноўленым парадку прадастаўленне насельніцтву дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі ў выглядзе штомесячнай і (або) аднаразовай сацыяльнай дапамогі для аплаты жыллёва-камунальных паслуг і (або) платы за карыстанне жылым памяшканнем дзяржаўнага жылога фонду.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках