2 траўня 2024, Чацвер, 14:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На складах засталося хакейных сувеніраў на 9 мільярдаў

25
На складах засталося хакейных сувеніраў на 9 мільярдаў

Распрадаць іх можна толькі пасля заканчэння ЧС па хакеі.

Старшыня ФХРБ і кіраўнік дырэкцыі па правядзенні чэмпіянату свету Яўген Ворсін на прэс-канферэнцыі ў Менску распавёў, колькі засталося нерэалізаванай беларускай прадукцыі з лагатыпам турніру, піша «Прессбол».

«За тры месяцы да чэмпіянату, то ёсць 9 лютага, мы абавязаныя па дамове з «Infront» зняць з продажу ўсю прадукцыю з лагатыпам чэмпіянату свету. Рэшта нерэалізаванай прадукцыі - прыкладна на 9 мільярдаў рублёў. Без лагатыпа прадаваць можна, але толькі не там, дзе прадаюць афіцыйныя партнёры. Як напрыклад, у фан-зонах або ўнутры арэн. Гэта патрабаванне ІІХФ, - распавёў Ворсін. - Аднак тыя сувеніры, што засталіся, могуць быць рэалізаваныя пасля заканчэння турніру».

Нагадаем, прадстаўнікі шэрагу буйных СМІ Фінляндыі адмаўляюцца ехаць у Беларусь.

Права арганізацыі чэмпіянату Лукашэнка атрымаў яшчэ ў 2009 годзе. Яго правядзенне запланавана з 9 па 25 траўня 2014 года на «Менск-Арэне» і «Чыжоўка-Арэне».

З-за парушэння ўладамі Беларусі правоў чалавека і наяўнасці палітвязняў праваабаронцы і міжнародныя арганізацыі выступілі супраць арганізацыі спартыўнага мерапрыемства. Ідэю пераносу турніру падтрымалі многія еўрапейскія і амерыканскія палітыкі. Некаторыя краіны ўжо прыгразілі байкатаваць чэмпіянат у выпадку яго правядзення ў Менску з-за рэпрэсій, якія ажыццяўляюць беларускія ўлады.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках