2 траўня 2024, Чацвер, 11:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раскамнагляд не будзе караць «Дождь»

8
Раскамнагляд не будзе караць «Дождь»

Раскамнагляд не будзе выносіць тэлеканалу «Дождь» папярэджанне ў сувязі з апытаннем пра блакаду Ленінграда.

Пра гэта паведамляе ІТАР-ТАСС са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка ведамства Вадзіма Ампялонскага.

Замест папярэджання каналу будзе накіраваны прафілактычны ліст. Як растлумачыў Ампялонскі, у адрозненне ад папярэджання, такі ліст не цягне ніякіх санкцый.

Скарга ў Раскамнагляд на канал «Дождь» была пададзеная пасля таго, як 26 студзеня ў эфіры праграмы «Дылетанты» ў гледачоў спыталі: «Ці трэба было здаць Ленінград, каб зберагчы сотні тысяч жыццяў?» Апытанне было неўзабаве з выбачэннямі выдалена з сайта.

Нагадаем, учора тэлеканал адключылі ў некаторых рэгіёнах Расеі. Ад супрацоўніцтва з «Дождём» адмовіліся «НТВ Плюс», «Акадо», «Дом.ру» і іншыя аператары. Некаторыя з іх не патлумачылі сваіх дзеянняў, некаторыя (як, напрыклад, «НТВ Плюс») абвясцілі, што «не могуць не ўлічваць меркаванні падпісчыкаў» і што закранутая «Дождём» тэма наносіць шкоду рэпутацыі аператара.

«Дождь» пачалі адключаць ад сетак праз дзень пасля таго, як да гэтага бізнесменаў заклікаў прэзідэнт асацыяцыі кабельнага тэлебачання Расеі Юрый Прыпачкін. Паводле яго слоў, у яго «ўзнікла жаданне ўзяць і адключыць такую інфармацыю, узяўшы на сябе нейкія функцыі цэнзуравання». Супраць такога роду цэнзуры выступіў Савет па правах чалавека пры прэзідэнце Расеі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках