2 траўня 2024, Чацвер, 11:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Газ у загарадным доме абыходзіцца ў 2-3 мільёна ў месяц

130
Газ у загарадным доме абыходзіцца ў 2-3 мільёна ў месяц

З надыходам халадоў жыхары прыватных дамоў адчулі на сабе, што такое дыферэнцыраваныя тарыфы.

- Мы атрымалі жыроўкі за снежань і проста ахнулі! Толькі газ абышоўся нам у 2 мільёна рублёў, - распавяла «Комсомольской правде в Беларуси» чытачка, сям'я якой жыве ў пасёлку Тарасава пад Менскам. - Сябры з Ратамкі, суседняга пасёлка, наогул 3 мільёна павінны заплаціць. І гэта - без уліку астатніх плацяжоў.

Адкуль у жыроўках жыхароў прыватных дамоў узяліся амаль еўрапейскія тарыфы? Уся справа ў пастанове Саўміна, прынятай яшчэ ў мінулым годзе. У дакуменце гаворыцца аб дыферэнцыраванай сістэме аплаты за электрычнасць і прыродны газ. Але чаму ж такія цэннікі ўсплылі толькі праз год?

У дакуменце прапісаныя тры ўзроўні тарыфаў на газ: да 3 тысяч кубічных метраў, ад 3 да 5,5 тысячы кубічных метраў і звыш 5,5 тысячы кубаметраў. Прычым кошт блакітнага паліва адрозніваецца яшчэ і ў залежнасці ад сезону. Улетку тарыф вышэй.

Дапусцім, у студзені вы спажылі 500 кубаметраў, у лютым - яшчэ 500 і г.д. Гэта значыць да лета вы спаліце 3000 кубоў і выйдзеце на новы ўзровень з новым коштам. У выніку атрымліваецца, што калі траціць па 500 тысяч кубоў у месяц (а менавіта столькі ў сярэднім сыходзіць на ацяпленне катэджа плошчай прыкладна 200 - 250 квадратаў), то да канца года вы апынецеся на трэцім коштавым узроўні і будзеце плаціць па стоадсоткавым тарыфе.

Уласна, менавіта таму зараз жыхары многіх катэджаў і домікаў атрымалі такія «тлустыя» плацёжкі. Але ў студзені назапашвальная сістэма абнуліцца, і газ нейкі час будзе абыходзіцца танней.

Колькі каштуе газ для жыхароў катэджаў

Да 3 тысяч кубаметраў - 520,9 рубля ў ацяпляльны перыяд і 1906,6 рубля ў летні перыяд;

Ад 3 да 5,5 тысячы кубаметраў - 677,17 рубля ў ацяпляльны перыяд і 2362 рубля ў летні перыяд;

Вышэй 5,5 тысячы кубаметраў - 2362 рубля ў залежнасці ад сезону.

Напісаць каментар 130

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках