2 траўня 2024, Чацвер, 11:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Ваўка з Уол-стрыт» усё ж пакажуць у Менску

13
«Ваўка з Уол-стрыт» усё ж пакажуць у Менску

«Кінавідэапракат» знайшоў кампраміс з праваўладальнікам фільмаў «Воўк з Уол-cтрыт» і «Даласкі клуб пакупнікоў».

Пра гэта сайту charter97.org паведаміў генеральны дырэктар УП «Кінавідэапракат» Менгарвыканкама Васіль Коктыш.

«Часам узнікае ажыятаж вакол нейкага фільма. Але непаразуменне, якое было, мы ліквідавалі і дамовіліся, што «Воўк з Уол-cтрыт», як і ўсе іншыя фільмы кампаніі West, будзе дэманстравацца ў Менску», - адзначыў ён.

Нагадаем, раней паведамлялася, што кінастужку Марціна Скарсэзэ не пакажуць у менскіх кінатэатрах праз супярэчнасці з яе праваўладальнікамі. «Воўк з Уол-cтрыт» - чорная камедыя, заснаваная на аўтабіяграфіі былога фінансавага брокера Джардана Белфарта Напрыканцы 1990-х ён правёў 22 месяцы ў турме паводле абвінавачванняў у махлярстве. Выканаў галоўную ролю Леанарда ды Капрыа, які за гэта намінаваны на «Оскар» у дзвюх намінацыях: на лепшую мужчынскую ролю і ў якасці прадзюсара. Сама стужка вылучана на прэмію ў пяці намінацыях: «Лепшы фільм», «Лепшы рэжысёр», «Лепшая мужчынская роля», «Лепшая мужчынская роля другога плану», «Лепшы адаптаваны сцэнар».

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках