2 траўня 2024, Чацвер, 12:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вяршыню на Каўказе назавуць у гонар актывіста Еўрамайдану

2
Вяршыню на Каўказе назавуць у гонар актывіста Еўрамайдану

Львоўскія альпіністы пастанавілі назваць адну з вяршыняў на Каўказе ў гонар загінулага актывіста «Еўрамайдану» Юрыя Вярбіцкага.

Пра гэта паведамляе ZAXID.NET са спасылкай на кіраўніка львоўскага горнага клуба «Экстрэм» Мар'яна Нішчука. Ён удакладніў, што Юрый Вярбіцкі быў чальцом гэтага клуба і што такім чынам пастанавілі ўшанаваць ягоную памяць.

«Ужо трэці год у нас дзейнічае ініцыятыва «Героі Украіны на вяршынях свету». За апошнія два гады адну вяршыню на Каўказе мы назвалі імем Сцяпана Бандэры, іншую - імем Андрэя Шапціцкага. У гэтым годзе мы планавалі трэцюю вяршыню назваць у гонар Папы Яна Паўла II. Аднак адбылася такая трагічная падзея - загінуў наш таварыш, які часта хадзіў з намі ў горы, Юрый Вярбіцкі. Таму было вырашана назваць безназоўную вяршыню менавіта ў яго гонар», - распавёў Нішчук.

Ініцыятыву ўкраінскіх альпіністаў ужо падтрымалі грузінскія калегі. Яны пагадзіліся знайсці на Усходнім Каўказе безназоўную вяршыню. Як толькі гэта будзе зроблена, прадстаўнікі клуба паедуць туды, каб абследаваць яе і вызначыць дакладныя каардынаты. «Папярэдне плануецца, што экспедыцыю альпіністы арганізуюць у жніўні гэтага года», - адзначыў Нішчук.

Удзельніка акцый пратэсту апазіцыі Юрыя Вярбіцкага разам з актывістам Ігарам Луцэнкам выкралі невядомыя з Аляксандраўскай бальніцы Кіева. Луцэнка пазней паведаміў, што іх адвезлі ў лес, дзе катавалі. Яму ўдалося самастойна дабрацца да Кіева. 22 студзеня ў лесе (ў Барыспальскім раёне) было знойдзена цела Вярбіцкага. На ягонай галаве быў цэлафанавы пакет, а рот залеплены скотчам. У міліцыі паведамілі, што актывіст памёр ад пераахаладжэння.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках