2 траўня 2024, Чацвер, 15:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка сустрэнецца з Сі Цзіньпінам у Сочы

14
Лукашэнка сустрэнецца з Сі Цзіньпінам у Сочы

Сустрэча са старшынём Кітайскай Народнай Рэспублікі адбудзецца падчас Алімпіяды.

Пра гэта дыктатар паведаміў сёння падчас даклада прэм'ер-міністра Міхаіла Мясніковіча, паведамляе БелаПАН.

Лукашэнка адзначыў, што яго цікавіць настрой кітайскіх партнёраў. «Як яны гатовыя развіваць наша супрацоўніцтва, якія яго тэмпы? Бо ў Сочы мы будзем сустракацца з кіраўніком Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпінам, ён ужо пра гэта мяне праінфармаваў, і я хацеў бы быць у тэме па апошніх, гарачых слядах», - сказаў дыктатар.

Міхаіл Мясніковіч падрабязна далажыў аб выніках візіту ў Кітай. Прэм'ер-міністр звярнуў увагу, што Беларусь і КНР пераходзяць да прынцыпова новай якасці супрацоўніцтва, гэта значыць ад таварнага, крэдытнага ўзаемадзеяння да інвестыцыйнага. У якасці інвестараў на беларускім рынку ўжо плануе працаваць цэлы шэраг кампаній.

«Для нас гэта вельмі важна, гэта дыверсіфікацыя нашых інвестыцый у асноўны капітал», - заўважыў прэм'ер-міністр.

Акрамя таго, Сі Цзіньпінам прынятая пастанова аб падвышэнні статусу старшыні двухбаковай міжурадавай камісіі з кітайскага боку да ўзроўню намесніка прэм'ер-міністра. Старшыня КНР таксама пастанавіў аказаць з боку Кітая як інвестара ўсялякую падтрымку ў рэалізацыі сумесных з беларускім бокам праектаў, якія ўяўляюць узаемную цікавасць.

На падставе дамоўленасці бліжэйшым часам Беларусь наведае дэлегацыя кітайскіх адмыслоўцаў. На перамовах будуць разгледжаны пытанні, якія тычацца не толькі ўжо існуючых двухбаковых праектаў, але і макраўзроўня, у прыватнасці ў галіне грашова-крэдытнай палітыкі, садзейнічання інвестыцыям.

Дыктатару таксама падрабязна даложана аб ходзе рэалізацыі праекта ў стварэнні Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку. Бліжэйшым часам плануецца правесці пасяджэнне назіральнага савета кіруючай кампаніі з тым, каб вызначыцца з аб'ёмамі работ, якія звязаныя з унутранай і знешняй інфраструктурай. Работы ў стварэнні знешняй інфраструктуры плануецца завяршыць ужо ў траўні-чэрвені 2014 года, што, са слоў прэм'ер-міністра, дасць магчымасць цэламу шэрагу кампаній, такіх як ZTE, Huawei, зарэгістравацца ў парку ў якасці рэзідэнтаў.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках