2 траўня 2024, Чацвер, 6:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

20 тысяч менчукоў вінныя камунальнікам 6 мільярдаў

24
20 тысяч менчукоў вінныя камунальнікам 6 мільярдаў

Работнікі ЖКГ скардзяцца на несвядомых жыхароў сталіцы.

Не звяртаючы ўвагі на заклікі да сумлення і не «матывуючыся» спісаннем налічаных штрафных адсоткаў, менчукі ўпарта прадаўжаюць жыць «на павер». Толькі на 1 студзеня сярод сталічных неплацельшчыкаў лічылася 19355 уласнікаў і наймальнікаў кватэр. Калі параўноўваць у адсоткавых прапорцыях, то лічба нязначная - усяго 3,1% ад агульнай колькасці асабовых рахункаў. А вось у грашовым вымярэнні сума набягае ніштаватая - больш за 6,1 мільярда, піша агенцтва «Мінск-Навіны».

Найбольш шматлікую катэгорыю неплацельшчыкаў - 96% - фармуюць жыхары з запазычанасцю да 3 месяцаў (4,6 млрд руб). Астатніх можна аднесці да злосных ухілістаў: 1,6% маюць запазычанасць ад 3 да 6 месяцаў; 1,1% - ад 6 месяцаў да 1 года; 0,8% - ад 1 да 3 гадоў; 0,4% - звыш 3 гадоў.

- Самая праблемная катэгорыя неплацельшчыкаў - якія маюць запазычанасць да 2 месяцаў, - адзначыла галоўная спецыялістка аддзела бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці МГЖХ Ірына Скакун. - Такіх блізу 18 тысяч уласнікаў і наймальнікаў. У большасці сваёй яны плацежаздольныя, працаўладкаваныя, вядуць нармальны лад жыцця. Гэта значыць могуць знайсці сродкі на аплату камунальных паслуг, але з нейкіх прычын гэтага не робяць.

Зрэшты, адна з прычын у лаяльнасці жыллёвага заканадаўства: камунальныя паслугі за іх неаплату адключаюць не раней, чым праз 2 месяцы (разліковы перыяд) з дня ўтварэння запазычанасці, а пеня за пратэрміноўку плацяжоў складае ўсяго 0,3% ад сумы запазычанасці.

Мяркуем, што добрым стымулам для своечасовай аплаты камунальных паслуг магла б стаць пастанова аб магчымасці іх прыпынення, гэта значыць адключэння электраэнэргіі і вады ў кватэрах, ужо пасля 1 разліковага перыяду з дня ўтварэння запазычанасці. Але для гэтага трэба ўнесці змены ў пастанову Савета міністраў Рэспублікі Беларусь №1466, якой рэгламентуецца парадак прыпынення і аднаўлення выканання камунальных паслуг. Таксама хацелася б, каб да працы з неплацельшчыкамі, якую праводзяць жыллёвыя арганізацыі, больш актыўна далучаліся праваахоўныя органы і пракуратура.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках