26 красавiка 2024, Пятніца, 17:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Сюрпрыз» для кіроўцаў: новыя штрафы і абавязковая зімовая гума

184
«Сюрпрыз» для кіроўцаў: новыя штрафы і абавязковая зімовая гума

За няправільную паркоўку цяпер будуць штрафаваць не кіроўцу, а ўладальніка аўтамабіля.

Начальнік УДАІ МУС Юрый Літвін падчас тэлефоннай лініі ў газеце «Транспортный вестник» распавёў аб некаторых новаўвядзеннях 2014 года, якія чакаюць аўтамабілістаў. Сярод іх - абавязковае выкарыстанне зімовай гумы і дзіцячых утрымлівальных сядзенняў. Яшчэ адна навіна, на думку ДАІ, павінна пазбавіць гарады ад праблем паркоўкі - збіраюцца зрабіць больш жорсткім пакаранне за стаянку ў неналежным месцы. Па словах начальніка УДАІ МУС, адказнасць будзе ўведзеная для ўласнікаў аўтамабіляў.

«Існуе база дадзеных ДАІ, па якой высвятляецца, што канкрэтны аўтамабіль зарэгістраваны на канкрэтнага грамадзяніна, - патлумачыў Юрый Літвін. - Калі аўтамабіль стаіць няправільна, прыцягваецца не той, хто прыпаркаваў, а чалавек, на якога гэты аўтамабіль зарэгістраваны».

Раней аб новаўвядзенні выказваўся выконваючы абавязкі начальніка УДАІ МУС Васіль Бульбянкоў: «Штраф за прыпыненне або стаянку аўтамабіля з парушэннем ПДР павялічыцца з 1 да 3 «базавых». За паўторнае такое парушэнне на працягу года зараз парушальнікам даводзіцца плаціць ад 3 да 5 базавых велічынь, а неўзабаве, магчыма, будзе прадугледжаны штраф ад 5 да 8 базавых велічынь».

Пры гэтым Юрый Літвін адзначыў, што паўторнасць пакаранняў (як за паркоўку, так і за іншыя парушэнні ПДР) - эфектыўная мера: «Яна ўведзеная, каб папярэдзіць чалавека яшчэ раз, толькі ўжо ў выглядзе штрафу ў падвойным памеры».

Ён таксама выказаў меркаванне, што штрафы «ад і да» - гэта не лепшае рашэнне, і варта пакінуць канкрэтны памер сумы за пэўнае парушэнне: «Але нашы прапановы ў Дзяржаўтаінспекцыі для заканадаўца зводзіліся менавіта да такога моманту, каб выключыць так званую «вілку». Але адказ на нашу прапанову даюць такі: у чалавека заўсёды ёсць нейкія змякчальныя абставіны і г. д. Таму пакуль мы карыстаемся тым, што ў нас ёсць».

Падчас размовы закранулі і тэму дзяржпошліны: ці не павялічыцца колькасць людзей, якія будуць ездзіць без ТА (як некаторыя кіроўцы падлічылі, больш выгадна некалькі разоў заплаціць штраф, чым транспартны падатак)? На думку Юрыя Літвіна, глабальна абстаноўка не пагоршыцца: «Колькасць людзей, якія не праходзяць тэхагляд, не павялічыцца. Будзе прыкладна гэтак жа, як і цяпер. Вядома, хтосьці будзе ездзіць без тэхагляду, але не большасць».

Фота: bymedia.net

Напісаць каментар 184

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках