29 красавiка 2024, панядзелак, 13:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падатак на аўто замацаваны ў бюджэце на 2014 год

148
Падатак на аўто замацаваны ў бюджэце на 2014 год

Закон аб бюджэце на гэты год апублікаваны сёння.

Азнаёміцца з ім можна на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Закон «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2014 год» датаваны 31 снежня 2013 года. Артыкул 3 дакумента тычыцца падатку на аўто, прыняцце якога выклікала шырокі рэзананс у грамадстве ў апошнія месяцы.

«У 2014 годзе зацвердзіць нарматывы адлічэнняў ад... дзяржаўнай пошліны за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху, якая атрымліваецца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, у даход рэспубліканскага бюджэту - у памеры 50%, у даходы кансалідаваных бюджэтаў абласцей і бюджэту г. Менска - у памеры 50%», - гаворыцца ў ім.

Механізм спагнання дзяржпошліны прадугледжвае яе самастойную выплату арганізацыямі і грамадзянамі да моманту праходжання дзяржаўнага тэхнічнага агляду, на які разам з іншымі абавязковымі дакументамі павінен быць прадстаўлены плацежны дакумент аб выплаце гэтай пошліны. Льготы па выплаце пошліны мінімальныя і прадугледжаныя толькі ў дачыненні да спецыяльнага транспарту, прызначанага для выкарыстання інвалідамі, спецыяльных транспартных сродкаў МНС, хуткай дапамогі, грамадскага транспарту.

Памер будзе прывязаны да масы транспартнага сродку і залежаць ад прыналежнасці фізічнай або юрыдычнай асобе. Абсалютная большасць легкавых аўтамабіляў, якія ездзяць па нашых дарогах, трапляюць у катэгорыю ад 1 да 2 тон. Іх уладальнікам прыйдзецца плаціць 5 б. в. (цяпер - 650 тыс. рублёў).

За кошт дзяржпошліны ў 2014 годзе плануецца сабраць 1,6 трлн. рублёў. Агульны бюджэт краіны вызначаны законам у 28,6 трлн.

Новаўвядзенне выклікала пратэст беларусаў. Пад зваротам да ўладаў з патрабаваннем адмяніць падатак на аўто за некалькі дзён было сабрана 80 тысяч подпісаў. У Беларусі прайшлі дзве акцыі пратэсту аўтамабілістаў «Стоп-падатак».

Як стала вядома charter97.org, аб'ектам абкладання дзяржпошлінай прызнаецца выдача дазволу на допуск аўтамабіля да ўдзелу ў дарожным руху. Пра гэта паведаміла крыніца ва УП «Белтэхагляд».

Работнікі гэтага прадпрыемства атрымалі часовую інструкцыю для службовага карыстання па праверцы выплаты дзяржпошліны, якая вызначае парадак дзейнасці работніка па праверцы і ўліку дакументаў, якія пацвярджаюць ўнясенне платы за дзяржпошліну або вызваленых ад выплаты дзяржпошліны пры ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры па выдачы дазволаў.

З 1 студзеня 2014 года дазвол на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху выдаецца работнікам рэспубліканскага ўнітарнага сэрвіснага прадпрыемства «Белтэхагляд» Міністэрства транспарту і камунікацый (УП «Белтэхагляд») па месцы правядзення дзяржаўнага тэхнічнага агляду транспартнага сродку.

Напісаць каментар 148

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках