15 траўня 2024, Серада, 9:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўтааматары стварылі новую суполку «Стоп страх»

29
Аўтааматары стварылі новую суполку «Стоп страх»

У сацыяльнай сетцы «Вконтакте» створаная суполка «Стоп-падатак-2», «Стоп страх».

Папярэднюю суполку выдалілі спецслужбы. У новай суполцы ўдзельнікі актыўна абмяркоўваюць заўтрашнюю акцыю супраць увядзення падатку на аўто, якая пройдзе а 18.00 на галоўных праспектах гарадоў Беларусі.

У сацыяльных сетках ідзе актыўны рэпост паведамлення аб акцыі.

«Мы выйшлі і выехалі 20 снежня, але нас ўлады не пачулі! Таму мы будзем «крычаць» далей да тых часоў, пакуль нас не пачуюць. У гэтую пятніцу 27 снежня а 18:00 на цэнтральных праспектах свайго горада мы зноў скажам сваё «Я»! Мы людзі, а не быдла, і з намі трэба лічыцца. Яўка абавязковая ва ўсіх гарадах краіны! Баяцца няма каго - ён ніхто!» - гаворыцца ў паведамленні аўтааматараў.

Першая акцыя «Стоп падатак» супраць увядзення пошліны на аўто прайшла 20 снежня ў шматлікіх гарадах Беларусі. Самай шматлікай яна была ў Менску. Сталічныя аўтамабілісты спынілі рух па праспекце Незалежнасці амаль на гадзіну. Акцыю падтрымалі сотні мінакоў.

Нагадаем, велічыня пошліны будзе дыферэнцыраваная ў залежнасці ад віду і масы транспартнага сродку. Яе памер складзе ад 3 да 25 базавых велічынь, у тым ліку для фізічных асоб на легкавыя аўтамабілі - ад 3 да 10 базавых велічынь. Прадугледжаная самастойная выплата пошліны да моманту праходжання тэхагляду.

Па дадзеных Мінфіна, плануемыя даходы ад збірання пошліны складуць 1,6 трлн. рублёў. Сродкі будуць размяркоўвацца пароўну паміж рэспубліканскім і мясцовымі бюджэтамі і накіроўвацца на рамонт і будаўніцтва аўтадарог.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках