26 красавiка 2024, Пятніца, 23:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фядыніч: Павелічэнне стажу для атрымання пенсіі не верне рабочых у краіну

15
Фядыніч: Павелічэнне стажу для атрымання пенсіі не верне рабочых у краіну

Уцёкі людзей за мяжу працягнуцца.

Пра гэта заявіў старшыня прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Генадзь Фядыніч, каментуючы сайту charter97.org паступовае павелічэнне працоўнага стажу для атрымання пенсіі да 15 гадоў.

«Улады ідуць на такі крок, думаючы, што яны вернуць сотні тысяч рабочых, якія выехалі працаваць за мяжу. Бо многія працуюць там без працоўных кніжак. Я думаю, што гэтая ўлада не можа прыдумаць нічога акрамя таго, як прыняць жахлівыя пастановы, каб людзі баяліся. Але людзі ўжо даўно нічога не баяцца. Лепш бы ўлады павялічылі заробкі, бо калі ты кожны месяц атрымліваеш добрыя грошы, то навошта з'язджаць. Яны таксама не думаюць пра тое, што пенсійную сістэму трэба цалкам рэфармаваць. Таму цяпер чалавек калі і атрымлівае добра і мае вялікі стаж, то, усё роўна, больш за 2,5 мільёна пенсіі ён не атрымае», - адзначыў прафсаюзны лідар.

Старшыня прафсаюза РЭП перакананы, што цяпер любая пастанова ўрада ці ўказ Лукашэнкі ідзе не на карысць людзям.

«Хутка гэтая ўлада зусім не будзе мець павагі сярод людзей. За апошнія гады дзяржава нічога не зрабіла, каб яны вярнуліся, каб у іх былі добрыя заробкі. Перад апошнімі прэзідэнцкімі «выбарамі» павысілі заробкі, а цяпер улады робяць усё, каб забраць гэтыя грошы з кішэняў людзей. Выраслі кошты на жыллёва-камунальныя паслугі, кошты на праезд, зараз пойдуць у рост цэннікі ў крамах на прамысловыя тавары і прадукты харчавання, за мінулы год на 22% павялічыліся кошты на паліва, але пры гэтым з людзей бяруць падатак на аўто. І чыноўнікі не кажуць пра тое, куды падзеліся грошы на рамонт дарог, якія былі закладзеныя ў кошт паліва», - сказаў на заканчэнне Генадзь Фядыніч.

Нагадаем, з 1 студзеня працоўная пенсія будзе налічвацца толькі тым беларусам, хто плаціў унёскі ў ФСАН больш за 10 гадоў. Пра гэта гаворыцца ва ўказе Лукашэнкі №389 ад 3 верасня 2013 года.

У сваю чаргу, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення пенсійнага забеспячэння і сацыяльнага страхавання Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Ларыса Яшкова паведаміла, што мінімальны працоўны стаж з выплатай унёскаў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва для атрымання працоўнай пенсіі ў Беларусі будзе паступова павялічвацца і далей.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках