28 красавiка 2024, Нядзеля, 1:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БТ: Мы не вінаватыя, гэта Новікаў

37
БТ: Мы не вінаватыя, гэта Новікаў

Прапагандысты дзень разважалі, як адрэагаваць на пастанову Нацыянальнай рады ў пытаннях тэлевізіі і радыёвяшчання Украіны.

У Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Беларусі «са здзіўленнем і шкадаваннем» успрынялі інфармацыю пра магчымую забарону трансляцыі тэлеканала «Беларусь 24» на тэрыторыі Украіны. Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным каментары Белтэлерадыёкампаніі, распаўсюджанай 16 кастрычніка.

«Украіна для Беларусі - адзін з прыярытэтных партнёраў. Брацкія і партнёрскія стасункі паміж нашымі краінамі культывуюцца на самым высокім узроўні, у тым ліку кіраўніком беларускай дзяржавы. Адпаведная пазіцыя прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з'яўляецца асновай інфармацыйнай палітыкі тэлеканала «Беларусь 24». У сувязі з гэтым выклікае шкадаванне той факт, што, прымаючы пастанову аб забароне рэтрансляцыі «Беларусь 24», украінскія чыноўнікі ад журналістыкі не ўбачылі розніцы паміж аўтарскім поглядам канкрэтнага журналіста і палітыкай тэлеканала агулам», - гаворыцца ў паведамленні.

На думку Белтэлерадыёкампаніі, той факт, што падставай для забароны стаў сюжэт у аўтарскай праграме, якая выходзіць у эфір адзін раз на тыдзень, «цалкам не стасуецца з паняткам «свабода слова».

Нагадаем, 15 кастрычніка Нацыянальная рада ў пытаннях тэлевізіі і радыёвяшчання Украіны заявіла пра магчымую забарону трансляцыі тэлеканалаў «Беларусь 24» і «365 дзён» (Расея) у сувязі з тым, што іх змест не адпавядае патрабаванням Еўрапейскай канвенцыі аб транспамежнай тэлевізіі і адпаведнаму заканадаўству Украіны. 1 кастрычніка 2014 быў праведзены выбарачны маніторынг кантэнту канала «Беларусь 24», вынікі якога «сведчаць аб наяўнасці ў перадачы «Правы чалавека. Погляд у свет» антыўкраінскай прапаганды і скрыўленні інфармацыі аб палітычных падзеях ва Украіне», заявілі ў Нацрадзе.

Праграму «Правы чалавека: погляд у свет» вядзе вядомы прапагандыст Яўген Новікаў. Яна мае яскрава-выяўленую агрэсіўную антызаходнюю накіраванасць, пры гэтым усё, што адбываецца ў сваёй краіне ацэньваецца аўтарам толькі станоўча. Перыядычна атрымлівае абвінавачванні ў паклёпе, напрыклад ад пасольства Францыі, пасольства Польшчы і простых менчукоў.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках