3 траўня 2024, Пятніца, 14:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дрон упершыню атакаваў самалёт

14
Дрон упершыню атакаваў самалёт

Інцыдэнт адбыўся ў Вялікабрытаніі.

Прадстаўнікі брытанскай службы UK Airprox Board, якая займаецца расследаваннямі няштатных сітуацый, якія адбываюцца ў паветранай прасторы краіны, паведамілі аб першым зафіксаваным выпадку наўмыснай атакі дрона на пасажырскі самалёт. Афіцыйная справаздача аб здарэнні была апублікаваная на сайце службы, піша NEWSru.com.

З матэрыялаў справаздачы вынікае, што інцыдэнт адбыўся яшчэ 30 траўня 2014 года, аднак вядома пра яго стала толькі цяпер. Пілот невялікага пасажырскага самалёта ATR72-500, які рабіў пасадку ў лонданскім аэрапорце Саўтэнд, паведаміў дыспетчарам пра нявызначаны аб'ект. У той момант самалёт знаходзіўся на вышыні каля 450 метраў, а аб'ект рухаўся паралельным курсам. Крыху пазней другі пілот змог разгледзець аб'ект лепш і паведаміў, што гаворка ідзе пра квадракоптэр.

Спачатку дрон знаходзіўся прыкладна ў 100 метрах ад самалёта, аднак потым стаў хутка набліжацца да яго. У выніку мінімальная адлегласць паміж імі склала ўсяго 25 метраў.

Падчас прызначанага расследавання спецыялістам так і не ўдалося ўстанавіць месца запуску дрона і асобу ягонага ўладальніка. Пры гэтым у дакуменце падкрэсліваецца, што квадракоптэр быў наўмысна накіраваны ў бок самалёта і што рызыка сутыкнення ацэньваецца як "высокая". Аднак у заключнай частцы справаздачы інцыдэнту, з прычыны недастатковасці сабранай інфармацыі, прысвойваецца адна з самых нізкіх катэгорый небяспекі. Афіцыйным зафіксаваным вынікам няштатнай сітуацыі стала "занепакоенасць пілота".

Варта адзначыць, што з'яўленне ўсё больш даступных лятучых дронаў стварае пэўныя праблемы ў многіх сферах. Ужыванне такіх лятальных апаратаў не рэгламентаванае заканадаўствам большасці краін. Так, спробы шэрагу кампаній выкарыстоўваць квадракоптэры ў камерцыйных мэтах запатрабавалі спецыяльнага ўзгаднення з уладамі ці нават ўнясення змяненняў у заканадаўчыя акты.

Пры гэтым шматлікія прыклады паказваюць, што дроны могуць з поспехам выкарыстоўвацца для дасягнення злачынных мэт. Напрыклад, з іх дапамогай можна красці чужыя паролі або шпіёніць за здымачнымі пляцоўкамі папулярных фільмаў.

Фота: Global Look Press

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках